Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.05.2019

Рэдакцыя газеты «Пухавіцкія навіны» ўзяла «Залатую Літару»

Напярэдадні нашага прафесійнага свята - Дня друку былі падведзены вынікі ХV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара», самага прэстыжнага журналісцкага конкурсу ў нашай краіне.

Сёлета на конкурс было пададзена каля 300 заявак. У пятніцу прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў.

Сімвал конкурсу - «Залатая Літара» - па традыцыі ўручаецца ў розных намінацыях лепшым друкаваным выданням рэспублікі. Наша газета ўжо пяць разоў станавілася лаўрэатам конкурсу. А сёлета ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі» мы сталі пераможцамі.

Дыплом і «Залатую Літару» галоўнаму рэдактару газеты Вользе Савастюк ўручыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна.

- Мы ішлі да гэтай перамогі не адзін год, марылі аб тым, каб статуэтка «Залатая Літара» папоўніла скарбонку нашых узнагарод. І вось наша мара здзейснілася, — сказала падчас уручэння ўзнагароды галоўны рэдактар газеты Вольга Савастюк. - Гэта прызнанне працы кожнага супрацоўніка рэдакцыі. І яшчэ нам асабліва прыемна атрымліваць гэтую ўзнагароду таму, што яе аўтарам з'яўляецца наш зямляк, скульптар Аляксандр Фінскі.

Дарагія чытачы! У гэтай перамозе ёсць і ваш уклад. Мы ўдзячныя Вам за супрацоўніцтва і спадзяемся, што яно будзе яшчэ доўгім і плённым.

Алена Максімава.

Чытаць 736 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»