Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.05.2019

Мір, Праца, Май і Бяспека!

Першы дзень мая і адразу свята! У гонар дня працы ў Пухавіцкім раёне працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі, а таксама падрыхтавана забаўляльная праграма для жыхароў горада.

Прайсці экспрэс-курс спартыўнага арыентавання, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, паласавацца прысмакамі і выйграць прызы можна каля раённага цэнтра культуры г.Мар'іна Горка. Да забаўляльнай праграмы далучыліся работнікі Пухавіцкага РАНС, прапанаваўшы гасцям свята праверыць свае веды ў галіне пажарнай бяспекі, «усталяваць» пажарны апавяшчальнік на хуткасць, «выклікаць» ратавальнікаў з дапамогай тэлефона-трэнажора і прымерыць баявік. Асобнае захапленне ў дзяцей выклікала пажарная машына, у якой столькі ўсяго цікавага! Ратавальнікі дапамагалі хлопцам узлезці ў кабіну, атрымліваючы ў падзяку бясконцае дзіцячае захапленне і прамяністыя ўсмешкі. Хто ведае, можа хто-небудзь з гэтых хлопцаў вырашыць стаць выратавальнікам?

За правільныя адказы і выкананне заданняў дзеці і дарослыя атрымалі прызы ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Чытаць 658 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»