Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.04.2019

У Пухавіцкім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на мінулым тыдні ў нашым раёне. Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда, сустрэлася з працоўным калектывам установы аховы здароўя «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы».

З інфармацыяй па тэме адзінага дня «Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне» выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка. Аб папярэджанні карупцыйных праяў і аб барацьбе з імі ў нашым раёне распавёў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Павел Кастрыцкі. Начальнік аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргей Яромін паведаміў аб сацыяльных ільготах і гарантыях грамадзянам, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Сяргей Усік казаў аб адказнасці бацькоў за забеспячэнне бяспекі дзяцей.

На пытанні работнікаў установы аховы здароўя адказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда.

Было зададзена пытанне аб уладкаванні тратуарнай дарожкі ў вёсцы Зарэчча. Пакуль яна існуе ў двух месцах: каля цэнтральнай раённай бальніцы і Блонскай СШ. Праблему гэтую ў раённым выканаўчым камітэце ведаюць. У праграме па добраўпарадкаванні горада ёсць і гэтая дарожка, а, значыць, з часам яна будзе добраўпарадкавана.

Ішла размова аб заканчэнні рамонту дома №4 у новым Світанку. У сувязі з тым, што ў працэсе рамонту быў пашыраны пералік работ, чакаецца іх заканчэнне ў 3-4-м квартале. Прагучала пытанне аб дэмантажы старой цеплатрасы па вуліцы Якуба Коласа і аб якасці падаваемай у дамы яе жыхароў вады.

Кожны раз, прысутнічаючы на такіх сустрэчах, са шкадаваннем адзначаю для сябе, што многія людзі не чытаюць раённую газету. Інакш не давялося б зноў разглядаць пытанне стану ракі Цітаўка, адсутнасці пад'язных дарог у мікрараёне Крыніца. Пра гэта газета расказвала сваім чытачам ўжо не раз.

Вольга САВАСЦЮК.

Чытаць 681 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»