Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.04.2019

У Пухавіцкім раёне «Інклюзіўная «Скарбніца» дапамагае людзям з інваліднасцю

На базе сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка працягваюцца заняткі ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Інклюзіўная «Скарбніца». Маладыя людзі з інваліднасцю разам з валанцёрамі вывучаюць швейную справу. Бутаньеркі, ўпрыгожваннi ў выглядзе розных кветак, iгольнiцы і павязкі на галаву — першыя вынікі сумеснай працы кажуць аб поспеху праекта.

- Раней хлопцы не займаліся шыццём, таму многія не ўмелі нават трымаць у руках іголку. Цяпер, гледзячы на іх роўныя швы і сцежкі, у гэта нават цяжка паверыць — кажа кіраўнік ініцыятывы, старшыня Пухавіцкай першаснай арганізацыі ГА «Белапдзіімі» Людміла Рычкова. — Наш праект дае хлопцам матывацыю да працы. Яны разумеюць, што карысныя, калі бачаць вынікі сваёй працы.

Зараз удзельнікі ініцыятывы працуюць над стварэннем велікодных кошыкаў. Кіраўнік распавядае дзецям толькі тэхналогію вырабу сувеніраў. У астатнім — свабодны палет фантазіі. Упрыгажэнні і колер сувеніраў аўтары выбіраюць самастойна.

На занятках заўсёды пануе ўзаемадапамога і сяброўская атмасфера. Ірына Юркус прызналася, што дома шыццём ніколі не займалася. Тут жа разам з іншымі хлопцамі змагла раскрыць свой талент і ў ліку першых скончыла рабіць кошык.

Ніна Бурак двойчы ў тыдзень разам з дачкой Светай прыязджае ў Мар'іну Горку з Рудзенска.

— Выдатна, што нашы дзеці далучыліся да такога карыснай справы. Шчыра прызнаюся: у першы дзень сумнявалася, ці атрымаецца ў дачкі швейная справа. Цяпер з задавальненнем гляджу, як Святлана майстэрскi варочае іголкай, — дзеліцца ўражаннямі Ніна Бурак.

У маладых людзей з інваліднасцю вялікі патэнцыял у працы. У перспектыве ў кіраўніка ініцыятывы - аформіць рамесную дзейнасць і прадаваць рэчы і сувеніры, якія ствараюць удзельнікі майстэрні.

Яшчэ не позна далучыцца да ўдзельнікаў ініцыятывы. Пухавіцкая першасная арганізацыя ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» запрашае маладых людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 14 да 31 года для ўдзелу ў сумеснай рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Інклюзіўная «Скарбніца». Чакаем вас кожны панядзелак і чацвер у 15.00 у сярэдняй школе №3 горада Мар'іна Горка. Тэлефон для даведак: (8-029) 112-07-93.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 619 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»