Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.04.2019

Сімвал трох пакаленняў

Алея «Мы - разам» з'явілася ў мікрараёне Новая Зара ў Мар'інай Горцы. Яе заклалі актывісты раённага аб'яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённай ветэранскай арганізацыі.

Алея задумвалася, як месца дзе будуць сустракацца маладыя людзі, гуляць бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Для пасадкі арганізатары акцыі абралі клёны і рабіны, якія, на іх думку, сімвалізуюць мужчынскую грунтоўнасць і жаночую прыгажосць.

Пасадзіць дрэвы запрасілі прадстаўнікоў трох пакаленняў: ад моладзі ў акцыі прымалі ўдзел навучэнцы Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, сярэдняе пакаленне прадстаўлялі педагогі устаноў адукацыі горада, работнікі культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, старэйшае — ветэраны вайны і працы.

Будуць расці на алеі і сямейныя дрэвы.

Іх пасадзілі пары, якія могуць быць прыкладам ўзаемнай павагі і адданасці для іншых. У акцыі ўзяла ўдзел маладая сям'я Наталлі і Валерыя Каваленка. Сваё дрэва пасадзілі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Пятровіч Скiталец і яго жонка Алена Ігнатаўна Корань, малалетняя вязніца фашызму. Маладая рабіна будзе сімвалізаваць сямейны саюз ветэранаў працы Віктара Вальдэмаравiча і Таісіі Афанасьеўны Вiярд.

Закладка алеі прайшла ў рамках трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага раённым аб'яднаннем прафсаюзаў, раённым Саветам ветэранаў і раённым камітэтам ГА «БРСМ».

Наталля Пархомчык.

Чытаць 606 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»