Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.04.2019

У Пухавіцкім раёне вядзецца работа па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў

Стаўленне да помнікаў, усталяваных у гонар загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў, і воінскіх пахаванняў — гэта сведчанне павагі да подзвігу нашых продкаў, праява падзякі за тое, што яны зрабілі. Таму праца па навядзенні парадку ў месцах, дзе ўстаноўлены помнікі, вядзецца пастаянна. Лагічна, што актывізуецца яна вясной, напярэдадні Дня Перамогі.

— На тэрыторыі Перажырскага сельсавета знаходзіцца 6 помнікаў загінуўшым землякам і 9 воінскіх пахаванняў, — расказала кіраўнік справамі сельвыканкама Марына Кашэўская. — За ўсімі помнікамі замацаваны адказныя арганізацыі. Іх спіс карэктуецца па меры неабходнасці. Напрыклад, сёлета ў ім адбыліся змены: за стан мемарыяла, усталяванага на месцы бою батарэі пад камандаваннем капітана Лявонцюка, будзе адказваць ААТ «Завод горнага воску».

Падчас правядзення раённага суботніка ўсе арганізацыі ўключылі ў план працы і добраўпарадкаванне замацаваных за імі помнікаў і воінскіх пахаванняў. Напрыклад, работнікі ТАА «Ліцейны двор» прывялі ў парадак тэрыторыю ля помніка загінулым землякам у вёсцы Вузляны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 чалавек і спецыялізаваная тэхніка прадпрыемства. Была праведзена ўборка тэрыторыі пасля зімовага перыяду, падрэзка дрэў і кустоў, вываз смецця. На прадпрыемстве інфармавалі, што ў бліжэйшы час будзе праведзены яшчэ шэраг работ па добраўпарадкаванні помніка: умацаванне бардзюрнага каменя цэнтральнай клумбы, рамонт прыступак пастамента, лакальны рамонт і афарбоўка фігуры салдата, афарбоўка прыступак і пастамента помніка, афарбоўка выбітых на пастаменце надпісаў, частковая замена агароджы помніка. Увесь пералічаны аб'ём работ прадпрыемства плануе выканаць да 25 красавіка.

У вёсцы Караваева ля помніка загінулым землякам парадак наводзілі работнікі сельсавета, ПУП «Волмер» на чале з кіраўніком Вольгай Ганчарэнка, работнікі лясгаса. Была прыбраная сухая расліннасць, высечаны стары хмызняк. У бліжэйшы час помнік будзе пафарбаваны. Гэты клопат узяў на сябе ПУП «Волмер».

Да цяперашняга часу рэйдавыя групы пабывалі ва ўсіх месцах, дзе знаходзяцца помнікі загінулым землякам і воінскія пахаванні. Вызначана, у якім аб'ёме неабходны касметычны рамонт. Выкананы ён будзе ў бліжэйшы час.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, на ўсіх помніках і воінскіх пахаваннях павінны быць устаноўлены дзяржаўныя знакі пэўнага ўзору. Было вырашана іх абнавіць. Сельскі выканаўчы камітэт замовіў выраб новых знакаў. Яны ўжо атрыманы і ў бліжэйшы час будуць устаноўлены.

Запісала Наталля Васільева.

Чытаць 653 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»