Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.04.2019

У Пухавіцкім раёне вядзецца работа па выяўленні і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў

Інструктыўная нарада для намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай працы адбылася напярэдадні адзінага дня інфармаванні.

«Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне», — так гучала асноўнае пытанне, вынесенае на парадак дня. Шмат увагі ўдзельнікі мерапрыемства надалі і абмеркаванню праблемы папярэджання карупцыйных правапарушэнняў і барацьбы з карупцыйнымі праявамі.

Прадстаўнік аддзялення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Пухавіцкага РАУС Уладзімір Мазанік нагадаў удзельнікам нарады, што размова ідзе аб адной з найбольш вострых праблем, якія існуюць у грамадстве. Яна ўшчамляе правы і інтарэсы грамадзян, падрывае іх давер да ўлады, дэстабілізуе эканоміку, аказвае разбуральны ўплыў на дэмакратыю і правапарадак у краіне. Праца па выяўленні і папярэджанні карупцыйных праяў вядзецца і на тэрыторыі нашага раёна.

У лютым бягучага года Пухавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах Пухавіцкага РАУС было прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) у дачыненні да аднаго з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Устаноўлена, што ён, відавочна выходзячы за межы прадастаўленых яму паўнамоцтваў з карыслівай ці іншай зацікаўленасці, даў незаконнае ўказанне работніку прадпрыемства напісаць заяву аб набыцці 600 літраў малака, загадзя ведаючы, што ён гэта малако не атрымае. У выніку парушаныя правы і законныя інтарэсы работніка. У цяперашні час крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці пракуратуры Пухавіцкага раёна.

У бягучым годзе пракуратурай Пухавіцкага раёна ў дачыненні да службовай асобы аднаго з прадпрыемстваў раёна распачаты шэраг крымінальных спраў па артыкулах 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Устаноўлена, што службовая асоба на працягу 2018 года наўмысна і з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў завалодала таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі, якія належаць прадпрыемству.

Характэрнымі для раёна таксама з'яўляюцца злачынствы супраць інтарэсаў службы, учыненыя службовымі асобамі прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці альбо з доляй дзяржавы. Напрыклад, ёсць выпадкі, калі кіраўнікі прадпрыемстваў, патрапіўшы ў аб'ектыў камер фотафіксацыі пры парушэнні правілаў дарожнага руху, затым перадаюць звесткі аб асобе, якая не адпавядае рэчаіснасці, кіравала транспартным сродкам, і перакладаюць адказнасць за парушэнне на падначаленага супрацоўніка.

Актуальнай застаецца праблема так званых «мёртвых душ». Напрыклад, у сакавіку бягучага года Пухавіцкім РАСК прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы, прадугледжаных часткай 2 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да адразу трох бухгалтараў адной з дзяржаўных устаноў. Яны неабгрунтавана налічвалі на сваю карысць заработную плату за працу прыбіральніка службовых памяшканняў, а фактычна яе не выконвалі, і ў выніку выкралі грашовыя сродкі на суму больш за 5 тысяч рублёў.

Уладзімір Мазанік падкрэсліў, што работа па барацьбе з карупцыйнымі злачынствамі і правапарушэннямі з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці Пухавіцкага РАУС.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 462 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»