Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.04.2019

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2019»

Удзельнікі акцыі «Тыдзень лесу-2019» - старшыня Рэспубліканскага савета РДГА «БТПР» Юрый Шумскі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч.

У дзень рэспубліканскага суботніка міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне. Яшчэ зімой, падчас сустрэчы з калектывам ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас», Аляксандр Мікалаевіч паабяцаў прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2019». Сваё абяцанне міністр стрымаў.

Цэлы працоўны дэсант з ліку супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі высадзіўся ў Пухавіцкім лясніцтве. Разам з імі на пасадцы лесу працавалі старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда і старшыня Пухавіцкага райсавета Аляксандр Прановіч, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» і яго старшыня Юрый Шумскі. Юрый Іванавіч таксама працаваў на сваёй малой радзіме. Саджанцы хвоі і бярозы былі высаджаны на плошчы 2 гектары.

Дырэктар ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Аляксандр Ракіцкі падзякаваў удзельнікам акцыі за працу і ўручыў падзяку калектыву Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Вольга Лугавая.

Чытаць 598 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»