Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.04.2019

Семінар для студэнтаў арганізавалі ў Рудзенскім Доме культуры

На базе Рудзенскага Дома культуры прайшоў семінар-практыкум «Арганізацыя і практыка культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры «Рудзенскі гарпасялковы Дом культуры» для студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці «Cацыяльна-культурная дзейнасць» факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У пачатку семінара быў арганізаваны «круглы стол» «Прыярытэты, праблемы і перспектывы».

У рамках воркшопа «Наш калектыў #адзіныарганізм» хлопцы ў інтэрактыўнай форме пазнаёміліся з дзейнасцю клубных фарміраванняў Дома культуры. Прывітаў удзельнікаў семінара народны калектыў «Крынічанька», з якім хлопцы танцавалі і ігралі на шумавых інструментах.

Гукарэжысёр Дзмітрый Мазанік пазнаёміў з творчасцю інструментальнай групы «ПК» і правёў майстар-клас па гульні на барабаннай устаноўцы. Хормайстар Галіна Руміна запрасіла ўдзельнікаў семінара на занятак па вакале. Вельмі хутка ўсе прысутныя развучылі рухi сярэднявечных танцаў і з задавальненнем танцавалі разам з удзельнікамі маладзёжнага клуба «Дыялог».

Хлопцам было прапанавана прыняць удзел у працы творчай лабараторыі «Гульнявая праграма: ад ідэі да фіналу» і пазнаёміцца з арганізацыяй вольнага часу непаўналетніх, якія практыкуюцца ва ўстанове. Студэнты паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні, прайшлі калядны квэст, пазнаёміліся з настольнай фэнтэзі-гульнёй. Працягнулася знаёмства з новымі формамі працы на творчай пляцоўцы «Адкрыты мікрафон», дзе любы жадаючы мог выйсці на сцэну і ў мастацкай форме выказаць свае пачуцці, думкі і эмоцыі.

Завяршыўся семінар-практыкум падвядзеннем вынікаў у фармаце адкрытага дыялогу.

Алена СКАВЫШ,

дырэктар Рудзенскага гарпасялковага Дома культуры.

Чытаць 568 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»