Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.04.2019

Пухаўчанка стала чэмпіёнкай вобласці па хуткіх шахматах

У Дзяржынску прайшло першынство Мінскай вобласці па хуткіх шахматах сярод юнакоў і дзяўчат да 14 гадоў і да 16 гадоў. 35 юнакоў і 15 дзяўчат высвятлялі, хто наймацнейшы.

Сярод 11 спартсменак ва ўзроставай групе да 14 гадоў упэўненую гульню і найлепшы вынік паказала Анастасія Жабурдзёнак, выхаванка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» (трэнер — Максім Падвінскі). Дзяўчынка стала чэмпіёнкай вобласці па хуткіх шахматах. Анастасія, трэба сказаць, займаецца шахматамі ў «Світанку» са снежня 2018 года. За такі кароткі тэрмін яна паспела двойчы стаць другой на абласных спаборніцтвах. А таксама выканала трэці разрад па шахматах. Па выніках першынства Мінскай вобласці па хуткіх шахматах Анастасія заваявала права згуляць на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Гродне, якія адбудуцца ў пачатку мая.

Алена Максімава.

Чытаць 553 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»