Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.04.2019

Райкам прафсаюза работнікаў АПК адзначыў лепшых механізатараў

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Каляда, механізатар ААТ “Голацк” Міхаіл Пратасавіцкі і дырэктар Дзмітрый Ленкавец.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК штогод адзначае перадавікоў на розных відах работ. Першымі ў гэтым сезоне заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя механізатары на ўнясенні арганічных угнаенняў і сяўбе.

Унясеннем арганікі ў ААТ “Голацк” займаліся Канстанцін Вайцяховіч і Міхаіл Пратасавіцкі. На рахунку кожнага з гэтых вопытных механізатараў больш за 8 тысяч тон унесенай арганікі. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Каляда ўручыла ім падарункі і пажадала чарговых працоўных перамог.

Юрый Валавік з ААТ “Племянны завод “Індустрыя” вылучыўся на сяўбе ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Ён засеяў больш за 550 гектараў.

Традыцыйна ў лік перадавікоў увайшлі работнікі СУП “Дукора-Агра”. Падрыхтоўкай глебы займаўся Юрый Шлык. Вопыт і майстэрства дапамаглі Юрыю Іванавічу чарговы раз стаць лепшым. Яго вынік — 1270 гектараў.

Механізатар ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Юрый Валавік.

Дзмітрый Шаўцоў з гэтай жа гаспадаркі з вынікам 2615 гектараў стаў лепшым на ўнясенні мінеральных удабрэнняў.

Фёдар Хадыка з ААТ “Агра-Абярэг” пагрузіў больш за 10,5 тысячы тон арганічных угнаенняў. Гэта таксама лепшы вынік у раёне.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 690 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»