Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.04.2019

Пухаўчане ўвайшлі ў пяцёрку лепшых у вобласці

На базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі прайшоў фінал абласнога конкурсу сярод навучэнскай моладзі па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня.»

За званне лепных змагаліся пяць каманд Мінскай вобласці з Салігорска, Мінскага раёна, Барысава, Слуцка і Мар'інай Горкі. Гонар Пухавіцкага раёна адстойвалі студэнты УАЗ «Мар'інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж ім. Лабанка».

Спаборніцкая праграма складалася з чатырох асноўных этапаў.

«Пераадоленне паласы перашкод», дзе ўдзельнікам неабходна было выканаць шэраг выпрабаванняў за найменшую колькасць часу і без памылак.

Затым хлопцам неабходна было прадэманстраваць свае веды ў конкурсе «Знаўцы АБЖ». Спаборніцтва праводзілася ў выглядзе тэставання на персанальным кампутары. Задача ўдзельніка - адказаць на 50 пытанняў за 50 хвілін.

Пасля тэставання каманды чакала праверка ведаў і навыкаў па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі.

У завяршэнні хлопцаў чакаў творчы конкурс «Шлягер бяспекі», дзе ўдзельнікі паказалі свае таленты ў музычным жанры.

Па выніках спаборніцтваў нашы студэнты занялі 3 месца па ведах у галіне бяспекі жыццядзейнасці і 3 месца па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, заняўшы ў агульным заліку 5 месца ў вобласці.

 Пухавіцкі РАНС.

Чытаць 555 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»