Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.04.2019

Земляробы Пухавіцкага раёна сярод лідараў вобласці

Земляробы Пухавіччыны завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Гаспадаркі раёна цалкам справіліся з планам сяўбы, які складаў 12730 гектараў.

Гэта самы вялікі план у Мінскай вобласці. У дзесяці рэгіёнах Міншчыны сяўба яшчэ працягваецца. Актыўна ідзе праца на палях Барысаўскага, Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага і іншых раёнаў.

Пасяўныя агрэгаты па-ранейшаму можна ўбачыць і на палетках нашага раёна. Цяпер у бункеры засыпана насенне аднагадовых траў. З пастаўленым планам земляробы справіліся на 43 працэнты. У ліку лепшых — ААТ “Вецярэвічы”, ААТ “Зазерка”, СУП “Дукора-Агра”, ПСУ “Рудзенскае”.

Усяго пад яравыя культуры на Пухавіччыне адведзена 28 243 гектары. Ужо засеяна 55 працэнтаў ад плошчы. Па гэтым паказчыку земляробы раёна з’яўляюцца лідарамі ў вобласці.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 547 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»