Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.04.2019

У Пухавіцкім раёне дадзены старт акцыі «Тыдзень лесу-2019»

У мінулую суботу стартавала рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу-2019», якая праводзіцца з 13 па 20 красавіка. У гэтым годзе яна праходзіць у 12-ы раз, мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» у рамках гэтай акцыі запланавана пасадзіць лясныя культуры на плошчы 70 тысяч гектараў. Прыгатавана каля 350 тысяч саджанцаў.

У першы дзень гэтай акцыі ў Пухавіцкім раёне ўзялі ўдзел больш за 135 чалавек, якія прыехалі ў ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» з Мар'інай горкі і Мiнска. З іх дапамогай новы лес быў пасаджаны на плошчы 6 гектараў і зроблены дадатак лясных культур да пасадак мінулых гадоў на плошчы больш гектара.

На аўтобусе з Мiнска прыехаў у Рудзенскае лясніцтва атрад работнікаў кіруючай кампаніі холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці «BORWOOD» УП «БР-Кансалт» - больш за 30 чалавек. Многія ўзялі з сабой на пасадку новага лесу сваіх дзяцей.

Актывісты раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў», як і летась, узялі ўдзел у пасадцы саджанцаў у дадатак лясных культур у Пухавіцкім лясніцтве.

У Амельнянскім лясніцтве старт акцыі «Тыдзень лесу-2019» дала зборная каманда, у склад якой увайшлі актывісты раённага аб'яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта - усяго 30 чалавек. Прычым для некаторых гэта стала сямейным справай: жаданне пасадзіць новы лес выказалі і жонкі, і дзеці.

Працавалі валанцёры разам з работнікамі Амельнянскага лясніцтва, якія вельмі сур'ёзна падрыхтаваліся да прыезду гасцей: распрацавалі інструктаж па тэхніцы бяспекі, забяспечылі кожнага рабочымі пальчаткамі, падвезлі дастатковую колькасць пасадачнага матэрыялу.

Праца вялася на ўчастку плошчай 4,8 гектара. На дзялянцы па пэўнай схеме былі высаджаны саджанцы хвоі і бярозы: восем шэрагаў іглічных і два шэрагу лісцяных дрэў. Як патлумачыла ляснічы Амельнянскага лясніцтва Алена Гасцілавіч, такая схема пасадкі маладога лесу была распрацавана спецыяльна для гэтага ўчастка з улікам асаблівасцяў глебы і іншых важных фактараў.

Усе ўдзельнікі акцыі працавалі з задавальненнем. Праца на лясной дзялянцы перапынілася толькі на некалькі хвілін, калі на сустрэчу з валанцёрамі прыехалі галоўны ляснічы Пухавіцкага лясгаса Сяргей Кузняцоў і намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Вольга Камароўская. Яны ўручылі падзякі раённаму аб'яднанню прафсаюзаў, раённаму камітэту ГА «БРСМ» і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу—2019», падзякавалі ўсім валанцёрам за працу.

Месца ў Амельнянскім лясніцтве, дзе працавалі валанцёры, будзе прыкметным. Яго пазначылі спецыяльнай таблічкай, на якой адзначана, што малады лес на гэтай дзялянцы быў высаджаны падчас «Тыдня лесу—2019».

Дарэчы, пасадкай лясных культур, пачынаючы з сакавіка, штодня займаюцца ўсе лясніцтвы раёна. Да гэтай працы прыцягнута каля 100 работнікаў лясгаса.

Ужо больш за 270 чалавек заявілі ў лясгас пра сваё жаданне прыняць удзел у пасадцы новага лесу ў завяршальны дзень «Тыдня лесу» - 20 красавіка.

Прыём заявак на ўдзел у гэтай акцыі працягваецца. Заяўкі прымаюцца ва ўсіх лясніцтвах раёна, а таксама па тэлефонах: 4-53-49, (8-029) 871-55-64, (8-029) 371-55-64.

Усе ўдзельнікі будуць забяспечаны неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам. Для самых актыўных падрыхтаваны фірмовыя сувеніры.

Андрэй Мазанік.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 686 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»