Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.04.2019

Настаўніца гісторыі Рудзенскай СШ заўсёды ў творчым пошуку

І ўрок на вышэйшым узроўні правесці, і з вучнямі пазакласныя мерапрыемствы арганізаваць, і сур’ёзна заняцца з імі навукова-даследчай работай, і не забыцца пра ўласную вучобу ў аспірантуры… А пасля яшчэ знайсці час, каб паехаць у горы і пакарыць не адзін снежны схіл… Усё гэта — пра настаўніцу гісторыі Рудзенскай СШ Наталлю Іванюк, якая па выніках работы ў мінулым годзе была ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама і занесена на раённую Дошку гонару.

Сама ж Наталля Сяргееўна, я ўпэўнена, большым дасягненнем для сябе лічыць поспехі вучняў. Як, напрыклад, ні ганарыцца тым, што на міжнародным конкурсе даследчых работ імя Вярнадскага ў Маскве выпускнік школы Уладзіслаў Сакалоў стаў лаўрэатам са сваёй навуковай работай «Баявы шлях 220-га артылерыйскага палка і яго ўклад у вызваленне Пухавіччыны», а Дзяніс Хобня атрымаў на тэсціраванні 99 балаў?!

— Наталля Іванюк — цудоўны настаўнік. Яна не проста любіць свой прадмет — яна можа зацікавіць вывучэннем гісторыі сваіх вучняў, — гаворыць дырэктар школы Людміла Гамаліна. — І дзеці з задавальненнем ідуць на ўрок да настаўніцы, якая заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку. А зараз, дарэчы, зноў суправаджае сваіх вучняў на чарговым конкурсе ў Маскве.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 661 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»