Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.04.2019

Пухаўчане зноў даказалі, што яны - моцныя

Пухаўчане зноў даказалі, што яны - моцныя людзі. І зрабілі гэта ў самым прамым сэнсе гэтага слова на адкрытым чэмпіянаце Беларусі і першынстве Рэспублікі Беларусь па гіравым марафоне, якія сабралі ў Асіповічах больш за 120 атлетаў. Удзел у спаборніцтвах прынялі не толькі беларусы, але і спартсмены з Расіі, Літвы, Украіны.

- У першынстве Рэспублікі Беларусь па доўгім цыкле (рэгламент часу 30 хвілін) добрыя вынікі паказалі прадстаўнікі каманды ФОЦ «Вікторыя», — распавядае Павел Сянько, дырэктар ФОЦ «Вікторыя». - 3-е месца ў Міхаіла Плешавенi, 4-е - у Андрэя Гірдзюка, 2-е - у Івана Станкевіча, навучэнца сярэдняй школы № 3 горада Мар'іна Горка. У сваёй узроставай групе Юрый Леўчык заняў 1-е месца. Таксама ён выступіў у Кубку горада Асіповічы (рывок 10 хвілін гіры 32 кілаграмы), дзе зноў заняў 1-е месца.

У першынстве Рэспублікі Беларусь па доўгім цыкле (рэгламент часу 15 хвілін) 3-е месца заняў Уладзімір Цвірка, а Андрэй Гермянчук стаў чацвёртым. Вячаслаў Баншчык двойчы стаў прызёрам у Кубку горада Асіповічы.

У чэмпіянаце Беларусі па доўгім цыкле (рэгламент часу 30 хвілін, вага гіры 32 кілаграмы ў мужчын і 16 кілаграмаў — у жанчын) Павел Хадачынскі стаў сярэбраным прызёрам, а Святлана Доўгая заваявала золата. Прычым лепшай яна была і ў Кубку горада Асіповічы (рывок 10 хвілін, вага гіры - 16 кілаграмаў).

Алена Іванова.

Чытаць 672 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»