На дзіцячым абанеменце ў рамках рэалізацыі праграмы «Аўтастопам па кніжных маршрутах» для дзяцей была арганізавана літаратурна-гульнявая пляцоўка «Сем казак Оле–Лукойе». Удзельнікі гульні ў займальнай форме пазнаёміліся з жыццём і творчасцю сусветна вядомага казачніка – Ханса Крысціяна Андэрсана.
Заключным акордам Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі стала пастаноўка бібліятэчнага тэатра «Усмешка» па казках Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» і А. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна». Маленькія гледачы акунуліся ў незвычайны свет пацешных прыгод і падарожжаў. Пастаноўка атрымалася вясёлай і забіяцкай, артысты напоўнілі і запалілі дзіцячыя сэрцы любоўю і ўдзячнасцю да Яе Вялікасцi Кнігi.
Пастаноўку змаглі ўбачыць 6 красавіка навучэнцы Мар'інагорскай гімназіі, але гастролі юных артыстаў будуць працягвацца і ў іншых школах горада.