Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.04.2019

На метэастанцыі «Мар'іна Горка» пачалася мадэрнізацыя абсталявання

Першай навінай стаў аптычны прыбор нефеламетр, які ўсталявалі ў студзені.

Гэты прыбор праводзіць дакладнае вымярэнне бачнасці. Ён вызначае інтэнсіўнасць, тып ападкаў і іх колькасць, а таксама час пачатку і заканчэння атмасферных з'яў. Усе паказанні выводзяцца на манітор кампутара, што значна палягчае працу тэхнічнага персаналу станцыі, асабліва ў начны час сутак.

- Без адзінага збою станцыя працуе з 2005 года. Кампутар, які мы выкарыстоўваем у працы, кругласутачна уключаны ўжо чатырнаццаць гадоў. У нас устаноўлена надзейнае і якаснае абсталяванне, але з цягам часу і яно патрабуе мадэрнізацыі, - адзначае начальнік метэастанцыі Наталля Шнэк. - У нас бесперапынная праца, таму ў выпадку тэхнічных непаладак мы выкарыстоўваем традыцыйны метад назірання за надвор'ем.

Прагноз надвор'я ў нашым горадзе ці раёне, які мы атрымліваем з розных крыніц, сіноптыкі Рэспубліканскага гідраметцэнтра складаюць з улікам дадзеных спецыялістаў метэастанцыі.  Работнікі метэастанцыі не займаюцца прагназаваннем.  Кожныя тры гадзіны (восем разоў на суткі) яны вядуць назіранні і ўсю інфармацыю ў закадаваным выглядзе аператыўна перадаюць у Мінск.  Гэта звесткі аб тэмпературы паветра, тэмпературы пункту расы, бачнасці, атмасферных з'явах і іншыя.

Звесткамі мясцовых метэаролагаў карыстаюцца розныя арганізацыі і ведамствы раёна. Сярод іх - Пухавіцкі РАНС, РАУС, УП «Жылцепласэрвіс» КХ, прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Пухавіцкім раёне і іншыя.

Тэмпературных рэкордаў на метэастанцыі даўно не фіксавалі. Але ў цэлым назіраецца неадпаведнасць тэмпературы кліматычным нормам. Пацяпленне - тэндэнцыя апошніх гадоў.

- Сярэдняя тэмпература паветра ў нашай мясцовасці за год па кліматычнай норме павінна складаць 6,7 градуса. У 2018 годзе яна была на 1,2 градуса вышэйшай за кліматычную норму — працягвае Наталля Шнэк. - Норма ападкаў - 594 міліметры. Летась выпала 580 міліметраў ападкаў.

Ліпень - самы цёплы месяц па кліматычнай норме ў нашай краіне (тэмпература паветра складае 18,4 градуса). У 2018 годзе ў сярэдзіне лета было 19,4 градуса. У самы халодны месяц па кліматычнай норме - студзень - тэмпература паветра павінна складаць мінус 4,6 градуса.  У студзені 2019 года яна склала мінус 2,9 градуса.

Першыя назіранні за надвор'ем на метэастанцыі былі зробленыя ў лістападзе 1894 года. Тады яна размяшчалася ў пасёлку Мар'іна. На вуліцу Пятра Гучка ў Мар'іну Горку калектыў раённых метэаролагаў пераехаў у 1959 годзе. Сёння на метэастанцыі працуюць шэсць чалавек. Назіранні за надвор'ем вядуць тэхнікі-метэаролагі Вольга Чарвінская, Ганна Мароз, Тамара Буцько, Юлія Каратаева і інжынер-аграметэаролаг Ала Адамовіч.  Начальнік станцыі Наталля Шнэк больш за 30 гадоў працуе ў сферы метэаралогіі. Напярэдадні прафесійнага свята, які адзначаўся ў канцы сакавіка, яна была ўзнагароджана граматай Рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 723 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»