Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.04.2019

У Пухавіцкім раёне праходзяць мерапрыемствы ў рамках акцыі «За бяспеку — разам»

У Пухавіцкім раёне ўжо пачаліся мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку - разам».

- Прафілактыка пажарнай бяспекі для нашага калектыву - штодзённая праца — адзначае начальнік Пухавіцкага РАНС Аляксей Несцяровіч. - З прафілактычнымі гутаркамі мы наведваем працоўныя калектывы раёна. Удзельнічаем у сельскіх сходах, бацькоўскіх сходах. У бягучым годзе супрацоўнікі РАНС выступілі ў 144 калектывах, прынялі ўдзел у 50 сельскіх сходах і 13 бацькоўскіх сходах.

Асаблівая ўвага — абследаванню жылога фонду і працы назіральных камісій. Штотыдзень ратавальнікі сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі выязджаюць у розныя населеныя пункты раёна. Сябры назіральных камісій наведваюць домаўладанні адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншыя дамы. Падчас гэтых маніторынгаў даюцца рэкамендацыі па правілах пажарнай бяспекі. На гэтым тыдні назіральныя камісіі працавалі ў аграгарадках Шацк, Турын, Блонь, Пухавічы, Навасёлкі, Блужа і найбліжэйшых да іх вёсках.

Папулярызаваць пажарную бяспеку сярод дзяцей і падлеткаў дапамагаюць тэматычныя конкурсы і мерапрыемствы. Нядаўна па ініцыятыве МНС у раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы конкурс КВЗ сярод школьнікаў. У канцы сакавіка ў аграгарадку Голацк праведзена раённая кірмаш бяспекі.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 505 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»