Наш раён прадставілі 6 спартсменаў, якія прывезлі дадому 5 медалёў. Пераможцамі і прызёрамі сталі вучні СШ № 3 г. Мар'іна Горка Карына Калтовіч, Павел Бесман, Сцяпан Рыжоў, Багдан Беразоўскі, Давід Беразоўскі, Дзяніс Сялява.
Трэба адзначыць, што Сцяпан Рыжоў заняў 1-е месца ў дысцыпліне куміце (спарынгі) і 3-е месца ў дысцыпліне ката (тэхнічны комплекс).
Трэніруе хлопцаў з 2015 года Дар'я Васіна (1-ы дан Кіакушынкай каратэ) - інструктар ГА «Беларуская рэспубліканская Федэрацыя Кіакушынкай каратэ ІКА-1», шматразовая чэмпіёнка Рэспублікі, удзельнік чэмпіянатаў Еўропы 2016 і 2017 гг., суддзя міжнароднай катэгорыі. Заняткі праходзяць на базе «SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка». Юныя спартсмены ўжо не ўпершыню гэтак паспяхова выступаюць на розных турнірах.
Алена Іванова.