Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.04.2019

Сустрэча членаў дзіцячай палаты

6 красавіка ў ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» адбыўся чарговы занятак для членаў дзіцячай палаты пры Пухавіцкім раённым Савеце грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Першая частка занятку праводзілася ў форме дыскусіі «Моладзежныя субкультуры: «за» і «супраць». Мэтай мерапрыемства стала знаёмства ўдзельнікаў з асноўнымі відамі моладзежных субкультур.

Спачатку хлопцы адправіліся ў падарожжа па разнавіднасцях субкультур. Затым, падзяліўшыся на групы «аптымістаў» і «песімістаў», выяўлялі пазітыўныя і негатыўныя бакі ў нефармальных моладзежных аб'яднаннях. Запоўніўшы інфармацыйныя карты, лідэры прыйшлі да высновы, што нефармальныя моладзежныя субкультуры ўплываюць на развіццё асобы падлетка. Той, хто складаецца ў групоўкi з юных гадоў, стварае праблемы сабе і навакольным. Ні адна субкультура не спрыяе ўсебаковаму развіццю асобы падлетка.

Працягнулася праца членаў дзіцячай палаты на тэматычных пляцоўках.

У ходзе практычных заняткаў па тэме «Піянерскі фармат у сацыяльных сетках» (кіраўнікі: Копцава Е. М. і Глінскі А. А.) удзельнікі пазнаёміліся з часткамі афіцыйнага сайта ГА «БРПА», піянерскімі групамі «ВКонтакте», павучыліся размяшчаць навінавую інфармацыю. Таксама кожнаму жадаючаму можна было зарэгістравацца ў піянерскіх групах.

На трэнінгу «Я магу быць валанцёрам» (кіраўнік Хадыка Н. А.) хлопцы сістэматызавалі свае веды пра валанцёраў і іх рух. Даведаліся, як стаць валанцёрам, якімі якасцямі і навыкамі ён павінен валодаць, і як арганізаваць валанцёрскую працу ў сваёй школе.

Сустрэча членаў дзіцячай палаты атрымалася насычанай, цікавай і прадуктыўнай. Хлопцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якую будуць выкарыстоўваць у сваіх піянерскіх дружынах.

Чытаць 553 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»