Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.04.2019

Займальная бяспека

Лепш 1 раз убачыць, чым 100 разоў пачуць. Так 31 сакавіка ў Пухавіцкім раёне прайшоў кірмаш бяспекі, на якім прадстаўнікі прафілактычных службаў знаёмілі насельніцтва са спецыфікай сваёй працы і дэманстравалі тэхнічнае абсталяванне.

Віктарыны, конкурсы, падарункі, магчымасць патрымаць у руках сапраўдную вінтоўку, паглядзець, як уладкованы сапраўдны рэанімабіль, пасядзець у кабіне пажарнай машыны, і нават ўключыць гукавы сігнал – забаўку па душы знайшоў і стары і малы! У кірмашы ўзялі ўдзел ратавальнікі, якія акрамя дэманстрацыі пажарна-выратавальнай тэхнікі паказалі гасцям выставы як працуе цеплавізар, прапанавалі прымерыць баявік, а асабліва смелых нават паднялі на калысцы аўтапажарнай лесвіцы! Ва ўсіх жадаючых была магчымасць атрымаць памятныя падарункі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адказаўшы на пытанне на супрацьпажарную тэматыку і прайшоўшы віктарыну «Прычына-следства» і «Небяспекі ў кватэры».

Вялікую цікавасць выклікала дэманстрацыя выбуху газавай пліты, якую ўчынілі работнікі аварыйна-газавай службы з дапамогай спецыяльнага апарата. Гасцям кірмашу распавялі, што варта быць асцярожнымі пры звароце з газавай плітой і выключаць газ пры выхадзе з дому, каб не пакінуць патэнцыйна небяспечную абстаноўку без нагляду.

Работнікі ўстановы аховы здароўя распавялі дзецям і дарослым пра тое, як абсталяваны рэанімабіль і як праходзіць транспарціроўка і падтрыманне жыцця чалавека, калі кожная секунда на рахунку.

Прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў з задавальненнем дапамагалі тым, хто цікавіўся, апранаць бронекамізэльку і распавядалі пра ўзбраенні.

Таксама ў кірмашы прыняў удзел раённы камітэт БРСМ, прадстаўнік якога распавёў аб перавагах і магчымасцях камітэта. Усім жадаючым была прадастаўлена магчымасць уступлення ў шэрагі саюза моладзі непасрэдна на кірмашы.

Безумоўна, правядзенне кірмашу бяспекі дапамагло жыхарам Пухавіцкага раёна бліжэй пазнаёміцца з працай ратавальнікаў і іншых прафілактычных службаў, а самае галоўнае, больш даведацца пра тое, як зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх бяспечным!

Чытаць 665 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»