Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.04.2019

За бяспеку разам!

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, зніжэння колькасці пажараў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі, ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 2 па 19 красавіка 2019 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

У рамках акцыі работнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі службамі Пухавіцкага раёна правядуць абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі.

Падчас рэйдаў ратавальнікі правядуць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама нагадваюць аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду дарослых. Таксама будзе правярацца стан электраправодкі і электраабсталявання, правільнасць эксплуатацыі пячнога ацяплення ў дамах.

Чытаць 571 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»