Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.04.2019

У Пухавіцкім раёне адкрыўся першы «астравок бяспекі»

Першы ў нашым раёне «астравок бяспекі» адкрыўся ў Рудзенскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы.Чытальная зала бібліятэкі цяпер нагадвае іміджавы пакой МНС. Тэматычныя стэнды, буклеты і нават мэбля - усё арыентавана на тое, каб прыцягнуць увагу дзяцей да іх уласнай бяспекі.

- Рэалізаваць гэтую ідэю нам дапамаглі Пухавіцкі РАНС і дырэктар ЗАТ «Жылбудаўтаматыка» Сяргей Новікаў, які вылучыў фінансавую дапамогу ў памеры 2000 беларускіх рублёў — распавядае дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Ала Андросава. - Прыкметна змянілася і сама бібліятэка. Тут з'явіўся новы лінолеўм і кафедры для бібліятэкараў.

«Астравок бяспекі» не выпадкова з'явіўся ў Рудзенскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы, бо яна карыстаецца папулярнасцю ў юных чытачоў. Яе наведваюць каля 800 хлопчыкаў і дзяўчынак. Бібліятэка размешчана ў адным будынку з музычнай школай і цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка». Побач знаходзіцца агульнаадукацыйная школа.

- Мы праводзім шмат мерапрыемстваў, на якія хлопцы з радасцю адгукаюцца, — распавядае загадчыца бібліятэкі Жанна Сямашка. - Пры бібліятэцы працуюць два клубы - «Школа экалагічных ведаў» і «Клуб аматараў прыроды». Радуе, што зараз больш цесна будзем супрацоўнічаць з Пухавіцкім РАНС.

Начальнік Пухавіцкага РАНС Аляксей Несцяровіч адзначыў, што гарантаванне бяспекі дзяцей — першачарговая задача ўсіх дарослых. Да гэтага пытання трэба падыходзіць з розных бакоў. Зараз у чытальнай зале бібліятэкі дзеці змогуць больш даведацца аб правілах бяспекі. Гэтыя веды ніколі не будуць лішнімі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця астраўка бяспекі дзяцей чакала канцэртна-конкурсная праграма. Вершы, песні - чытачы Рудзенскай бібліятэкі парадавалі гасцей сваёй творчасцю. Не засталіся ў баку і бацькі. Ігар Лук'янчык выйшаў на сцэну ўслед за сваімі дзецьмі Міланай і Жэняй. Мужчына выканаў песні і чытаў вершы ўласнага сачынення пра працаўнікоў МНС.

Бібліятэкар Наталля Галубовіч правяла з дзецьмі віктарыну на веданне правілаў пажарнай бяспекі. У рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі РАНС падрыхтавалі тэматычныя конкурсы. Памятныя прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 655 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»