Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.03.2019

У здаровым целе здаровы дух!

28 сакавіка 2019 года, у Лагойску прайшлі штогадовыя спаборніцтвы па выратаванні на водах і плаванні спосабам «брас». Хлопцы ад Пухавіцкага раёна спаборнічалі з прадстаўнікамі 23 каманд з усёй вобласці!

Для ратавання на водах удзельнікам было неабходна «выратаваць» патанулы манекен, размешчаны вертыкальна на дне глыбокай часткі басейна. Праплысці 25 метраў да манекена, нырнуць, падняць «пацярпелага» і даплысці з ім да кропкі – не такая простая задача, але нашы ўдзельнікі справіліся з ёй на ўра!

Таксама ў спаборніцтве па плаванні спосабам «брас», прадстаўнікі Пухавіцкага раёна не ўдарылі ў бруд тварам. Мы паказалі, што можам быць моцнымі супернікамі, што старанне і ўпартасць заўсёды прыводзяць да вынікаў!

У складзе каманды ад Пухавічскга раёна выступалі:

- Ратаванне на водах: Муравецкі Максім (35 секунд) і Шывякоў Ягор (42 секунды)

- Плаванне спосабам «брас»: Баешка Дар'я (40 секунд), Сабалеўскі Ягор (50 секунд), Яфіменка Кірыл (55 секунд).

Па выніку спаборніцтваў нашы хлопцы занялі 2 месца па выратаванні на водах і 7 месца па плаванні спосабам брас! Гэта выдатны вынік і асабістая перамога кожнага ўдзельніка каманды! Віншуем плыўцоў і жадаем далейшых поспехаў і перамог!

Чытаць 625 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»