Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.03.2019

Юныя пухаўчане ўзялі ўдзел у футбольным турніры ў Вільнюсе

Выхаванцы трэнера па футболе Аляксандра Гурыновіча ў мінулыя выхадныя пабывалі на турніры ў Вільні і вярнуліся з шостым месцам і мноствам добрых уражанняў.

Ініцыятарам паездкі ў Літву выступіў калега Аляксандра Аляксандравіча з Асіповіцкай ДЮСШ, які ўжо не першы раз возіць свае каманды на спаборніцтвы такога ўзроўню. Бацькі многіх дзяцей ахвотна падтрымалі гэтую прапанову. Такім чынам і сфармавалася каманда з дзяцей і група падтрымкі з бацькоў.

У турніры прыняло ўдзел 12 каманд, у тым ліку адна — з Расіі, два — з Украіны і тры беларускія (2 — Асіповіцкай ДЮСШ). Нашы хлопцы правялі 6 гульняў. У сваёй групе тры гульні выйграўшы і дзве прайграўшы, занялі трэцяе месца. А потым саступілі ў паядынку за 5-е месца. Дарэчы, яны абышлі сваіх асіповіцкіх аднагодкаў.

Падчас паездкі была і невялікая культурная праграма: экскурсія ў адзін са старадаўніх замкаў і наведванне аквапарку.

Ганна Трубчык, уласны карэспандэнт ЗАТ «Аўгуст-Бел».

Чытаць 652 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»