Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.03.2019

Гаспадаркі Пухавіцкага раёна прыступілі да палявых работ

Вясна сёлета атрымалася ранняй. Да падсеву шматгадовых траў, унясення арганікі і падкормкі азімых культур у землябобаў дадаліся яшчэ два віды работ: закрыццё вільгаці і ворыва. Глебаапрацоўчыя агрэгаты можна ўбачыць на палях усіх сельгаспрадпрыемставаў.

У ААТ “Аграсімвал” палявыя работы актыўна вядуцца каля вёскі Гарэлец. Глебы там пясчаныя, на палях ужо суха. На закрыцці вільгаці працуюць Анатоль Лабанок і Павел Валасевіч, на ворыве — Аляксандр Кікот.

— Сёлета да гэтых відаў работ прыступілі на дзён дзесяць раней, чым летась. Верагодна, і сяўбу пачнем раней, калі надвор’е не ўмяшаецца ў нашы планы, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Марыя Цымановіч. — Тэхніку загадзя падрыхтавалі. Спадзяюся, тэхнічных замінак не будзе.

Пакуль працоўны дзень у механізатараў пачынацца ў восем гадзін раніцы і доўжыцца да сямі гадзін вечара. Але гэты графік часовы. У масавы сезон сяўбы ён павялічыцца.

Сеяць яравыя культуры ў гаспадарцы плануюць на наступным тыдні. Яравы клін у 850 гектараў будзе засяваць Павел Валасевіч. Маладому механізатару не прывыкаць аднаму спраўляцца з пасяўной плошчай. Аднак пры неабходнасці да яго далучыцца Анатоль Лабанок.

Сяўба ў гаспадарцы пачнецца з 50-ці гектараў аўса на гарэлецкіх землях. Таксама ў планах земляробаў пасеяць 100 гектараў зернебабовых культур, 350 гектараў пшаніцы і столькі ж ячменю.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 594 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»