Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.03.2019

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Бяспраўніку» не месца за рулём!» 29.03.2019 на тэрыторыі Мінскай вобласці

Праблема ўдзелу ў дарожным руху «бяспраўнікаў» не губляе сваёй актуальнасці.

Далёка не ўсе кіроўцы лічаць для сябе законам адмовіцца ад паездкі, не маючы на тое адпаведнага права. Пра гэта сведчыць і статыстыка дарожных здарэнняў і колькасць затрыманых за кіраванне транспартам без пасведчання кіроўцы. Пэўная колькасць кіроўцаў пазбаўляюцца яго за парушэнні ПДР, але большасць, у тым ліку кіроўцы мапедаў і матацыклаў, нават не імкнуцца прайсці навучанне і законна атрымаць права кіравання.

Кожнае пятае ДТЗ у Рэспубліцы здзяйсняецца кіроўцам, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. Кожная чацвёртая ахвяра ДТЗ – па віне кіроўцаў, якія не маюць вадзіцельскіх пасведчанняў.

За 2 месяцы 2019 года ў Мiнскай вобласці затрымана 1310 кіроўцаў, якія не маюць права кіравання (арт 18.19 КаАП). За гэты ж перыяд вадзіцелі дадзенай катэгорыі здзейснілі 4 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 4 атрымалі розныя траўмы.

Аналіз аварыйнасці паказвае, што нароўні з такімі прычынамі як перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў абгону і нецвярозы стан вадзіцеляў, найбольш часцей у ДТЗ трапляюць асобы, якія не маюць вадзіцельскіх правоў. У асноўным, гэта маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў, але і са «старэйшым пакаленнем» прыклады не адзінкавыя.

І некаторыя факты ДТЗ за бягучы год:

Так, у Мінскім раёне 27 лютага ў 15:45 на 11 км аўтадарогі М-6 Мінск–Гродна пры ўездзе ў сталіцу 27-гадовы кіроўца Skoda Rapid здзейсніў наезд на паўпрычэп з цягачом, якія стаялі на правай абочыне. У выніку ДТЗ загінуў 28-гадовы пасажыр аўто, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Кіроўца Skoda, які быў у нецвярозым стане і не меў пасведчання кіроўцы (не атрымліваў), з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў бальніцу. Дарэчы, у 2014 годзе ён ужо затрымліваўся нецвярозым за рулём. Таксама прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР у нецвярозым выглядзе як пешаход.

У Смалявіцкім раёне 8 сакавіка а 13 гадзіне 25-гадовы мясцовы жыхар на матацыкле Suzuki не падпарадкаваўся патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ і спрабаваў сысці ад пагоні. Пераслед працягваўся менш за 10 хвілін як па раёне, так і праз горад. Мотааматара ў выніку затрымалі. У дачыненні да яго складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне без пасведчання кіроўцы патрэбнай катэгорыі.

У Салігорскім раёне 13 сакавіка каля 19 гадзін на 26 км аўтадарогі Старобін-Скаўшын-Сосны 24-гадовы мясцовы жыхар на Honda Civic каля вёскі Скаўшын не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца і пасажыр з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу. Вядома, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і не меў вадзіцельскага пасведчання (не атрымліваў).

29 сакавіка 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Бяспраўніку» не месца за рулём!». Мерапрыемствы прысвечаныя прафілактыцы здарэнняў па віне кіроўцаў, якія не маюць права кіравання.

Высокі паказчык траўматызму на дарогах шмат у чым тлумачыцца свядомым парушэннем ПДР асобнымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху. Як паказвае статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, менавіта маладыя людзі садзяцца за руль транспартнага сродку, не маючы права кіравання, пераацэньваючы свае тэарэтычныя веды правілаў дарожнага руху і не валодаючы практычнымі навыкамі кіравання. Што імі рухае здароваму чалавеку зразумець цяжка: залішняя самаўпэўненасць, безадказнасць, адсутнасць самакантролю, пачуцця страху і павагі да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Кожны чалавек вольны самастойна распараджацца сваім лёсам, але кіруючы транспартным сродкам, не маючы такога права, чалавек часцяком вызначае лёс іншага чалавека.

У дачыненні да вадзіцеляў, якія не маюць вадзіцельскіх правоў або пазбаўленых іх па якім-небудзь прычынах, прымяняюцца наступныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння згодна з дзеючым заканадаўствам:

Артыкул 18.19. КаАП Рэспублікі Беларусь «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання»

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 127,5 да 510 рублёў (ад пяці да дваццаці базавых велічынь).

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 510 рублёў да 1275 рублёў (ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь) або адміністрацыйны арышт.

Іншымі словамі, за паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

У сувязі з гэтым, хацелася б нагадаць усім тым, хто садзіцца за руль транспартнага сродку не маючы пры гэтым правоў кіроўцы або перадае кіраванне транспартным сродкам асобам без правоў кіроўцы, што любыя парушэнні ПДР, грубае іх ігнараванне, недысцыплінаванасць могуць каштаваць страчаных нерваў, грошай, здароўя або жыцця, многіх гадоў перажыванняў і слёз блізкіх людзей.

Паважаныя грамадзяне, калі вы валодаеце інфармацыяй аб асобах, якія кіруюць транспартным сродкам не маючы на тое адпаведнага права, просім Вас паведаміць пра гэта ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102, 35534; 3450534. Ваша інфармацыя спыніць бяду!

25.03.2019

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 590 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»