Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.03.2019

Адборачны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу лідараў «СуперТройка»

23 сакавіка ў ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» адбыўся адборачны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу лідэраў «СуперТройка» сярод членаў ГА «БРПА».

У конкурсе прынялі ўдзел супертройкі ў складзе старэйшых важатых піянерскіх дружын, піянераў-лідараў і акцябрат з Валожынскага, Дзяржынскага, Мінскага, Пухавіцкага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Конкурс пачаўся з задання «Мазгавы штурм «Адгадаць за 60 секунд». Канкурсантам неабходна было адказаць на 3 пытання квiзу за 60 секунд.

У выступах конкурснага задання «Трыяда лідэраў «Разам мы сіла» раскрывалася ўзаемадзеянне, ўзаемасувязь у сістэме «важаты – піянер – акцябронак». Усе нумары былі маляўнічымі і музычнымі, адрозніваліся арыгінальным сцэнарам.

Далей удзельнікі прадставілі відэаролікі «Самапрэзентацыя «Наш шлях да поспеху», у якіх прадэманстравалі свае якасці, захапленні, дасягненні і светапогляд.

Пры падвядзенні вынікаў «СуперТройкi» улічвалася і конкурснае заданне завочнага тура: «Партфоліо для важатага і піянера-лідэра» і фотакалаж «Рукзачок акцябронка».

Няпростае рашэнне прымалі члены журы. Яркія супертройкі запальвалі ў гэты дзень глядзельную залу! Пераможцам конкурсу стала супертройка Пухавіцкага раёна. На 2 месцы - супертройка Дзяржынскага раёна. 3-е месца - у супертройкі Валожынскага раёна.

Наперадзе ў пераможцаў конкурсу фінал абласнога этапа. Жадаем ім удачы і шанцавання

ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка»: старэйшая важатая Брывач Аксана Васільеўна, піянер-лідэр Яфіменка Ганна і акцябронак - Гапоненка Мацвей.

Чытаць 635 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»