Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.03.2019

Гаспадаркі Пухавіцкага раёна рыхтуюцца да яравой сяўбы

Прыход каляндарнай вясны заўсёды нагадвае пра хуткі пачатак масавых палявых работ. Гаспадаркі працягваюць падрыхтоўку да яравой сяўбы: на палі вывозяць арганіку і ўносяць хлорысты калій.

З 393 тысяч тон нарыхтаваных арганічных угнаенняў на палі вывезена 368 тысяч тон. Нядаўна сельгасарганізацыі пачалі актыўна ўносіць арганіку пад зябліва. Больш за 19,6 тысяч тон угнаенняў унеслі аграрыі сельгасфіліяла “Дрычын”, якія з’яўляюцца лідарамі на гэтым відзе работ.

Большасць гаспадарак прыступіла да ўнясення хлорыстага калія пад яравую сяўбу. Гэта калійнае ўдабрэнне ўжываецца ў якасці асноўнага ўдабрэння пад ворыва, а на лёгкіх глебах — пад культывацыю. На 1000 гектарах хлорысты калій унеслі СУП “Дукора-Агра”, ААТ “Агра-Абярэг”. Да тысячнай мяжы набліжаюцца ААТ “Зазерка” і “Голацк”.

У некаторых сельгасарганізацыях пачалі падсеў шматгадовых траў. 165 гектараў апрацавалі земляробы сельгасфіліяла “Дрычын”, 118 гектараў — ААТ “Агра-Абярэг”. Падсеў шматгадовых траў вядуць таксама СУП “Дукора-Агра”, ПСУ “Рудзенскае”, ААТ “Аграсімвал”.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 647 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»