Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.03.2019

Абраны новы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК

На пазачарговым пленуме раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу абраны новы старшыня.

Падставай для пазачарговага пленума стала заява Людмілы Ленкавец аб вызваленні ад займаемай пасады. Людміла Васільеўна ўзначальвала галіновы прафсаюз паўтара гады. Сваім прафесійным падыходам да справы заваявала заслужаны аўтарытэт.

Добры ўзровень працы прафесійнага саюза ў сельскагаспадарчай галіне Пухавіцкага раёна пацвердзілі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бадаеў і намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Пётр Акунёў. Міхаіл Тарасавіч адзначыў, што сярод 22-х раёнаў вобласці Пухавіцкі райкам прафсаюза работнікаў АПК заняў 2-е месца па выніках працы за 2018 год. Такі высокі вынік дасягнуты ўпершыню. Людміла Ленкавец падкрэсліла, што гэта вынік зладжанай работы ўсёй каманды, кожнага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

За добрасумленную працу Людміла Васільеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

За сумесную працу Людміле Ленкавец падзякавалі старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і ўсе старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый АПК раёна.

Шмат добрых слоў у свой адрас пачула і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Барадака. Тамара Паўлаўна завяршае працоўны шлях у прафсаюзнай арганізацыі.

Большасцю галасоў новым старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК абраная Ніна Каляда.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 828 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»