Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.03.2019

У пасёлку Дружны прайшоў турнір «Жалезная Лэдзі»

Тое, што жанчыны могуць быць не толькі прыгожымі, але і моцнымі, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва даказалі падчас правядзення турніру «Жалезная Лэдзі», які прайшоў у пасёлку Дружны на базе ДУ «ФОК «Энергія».

Для удзельніц былі вызначаны тры практыкаванні: прысяданні са штангай на плячах, пад'ём тулава са становішча лежачы за 1 хвіліну і практыкаванне планка (статычнае практыкаванне, калі неабходна трымаць цела выцягнутым у лінію ад верхавіны да пятак).

Пераможцай турніру стала Антаніна Чумакова, паказаўшы такі вынік, што нават не ўсе мужчыны са стажам заняткаў у трэнажорнай зале змогуць яго паўтарыць. Антаніна прысела са штангай у 32 кг 100 разоў, 50 разоў за хвіліну падняла тулава са становішча лежачы. І ў практыкаванні «планка» Антаніна змагла пратрымацца 5 хвілін 50 секунд. Пры гэтым потым сказала, што не на ўсе 100 адсоткаў спрацавала ва ўсіх практыкаваннях. Другое і трэцяе месца з добрымі паказчыкамі занялі Валерыя Лукашэвіч і Марына Нарко .

Усе былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, граматамі.

Валерый БАБУК.

Чытаць 679 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»