Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.03.2019

Юным пухаўчанам урачыста ўручылі пашпарты

У нашым раёне прайшла грамадзянска-патрыятычная акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!». У гэтым годзе яна прымеркавана да 25-годдзя са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч і намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Чарнышова ўручылі пашпарты лепшым навучэнцам раёна. Сярод іх - пераможцы абласных і раённых алімпіяд, розных спартыўных спаборніцтваў.

У гэты ж дзень моладзежныя білеты ГА «БРСМ» атрымалі дванаццаць вучняў школ. З павучальным словам да моладзі звярнулася старшыня Савета ветэранаў Ганна Сабалеўская.

Яркім завяршэннем акцыі стаў святочны канцэрт. На сцэну выходзілі вучні ўстаноў адукацыі раёна. Затым удзельнікі акцыі адправіліся на экскурсію па знакавых мясцінах нашага раёна.

Чытаць 667 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»