Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.03.2019

Першы занятак у майстэрні Інклюзіўная «Скарбніца»

7 сакавіка прайшоў першы занятак у майстэрні Інклюзіўная «Скарбніца» на базе сярэдняй школы № 3.

Перадсвяточны дзень. Выдатны настрой! Мы прыйшлі трохі раней і паглядзелі канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі школы. Яны выбралі цікавую форму канцэрта - батл з песень 80 гадоў і сучасных. Прысутныя з розных пакаленняў актыўна апладзіравалі. Нашым хлопцам канцэрт вельмі спадабаўся. На заняткі ў майстэрні мы таксама вырашылі зрабіць сабе свята. Зрабілі сваімі рукамі прыгожы выраб - сувенір з тканіны «Бутаньерка». У працэсе працы хлопцы пазнаёміліся з тэхнікай бяспекі і аховай працы, правільнымi паводзінамі ў майстэрні. Пагаварылі аб свеце швейных вырабаў, магчымасці з «цудоўных» шматкоў зрабіць выдатнае ўпрыгожванне.

Скончылі мы занятак уручэннем прыгожых паштовак, якія дапамагала рабіць мой першы памочнік Слівец Дар'я. Мы разам спяклі пірог, павіншавалі ўсіх з Днём 8 сакавіка. Напрыканцы прымяралі ўпрыгожванне, зрабілі фота на памяць. Сыходзілі з занятку задаволеныя і шчаслівыя.

Мясцовая ініцыятыва Інклюзіўная «Скарбніца» рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.

Чытаць 723 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»