Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.03.2019

Загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Парастак» ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны

7 сакавіка ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям розных прафесій. Сярод тых, хто быў адзначаны за сваю працу — загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Парастак» Таццяна Шклярык, першы і адзіны кіраўнік гэтай установы адукацыі. За шматгадовую і плённую працу ў сферы адукацыі яна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Аддаць дачку ці сына ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Парастак» прэстыжна. Пра гэта, трэба прызнацца, мараць многія бацькі-пухаўчане, таму што ведаюць: гэта асаблівая ўстанова адукацыi, якая ўжо дзесяць гадоў запар нязменна займае першае месца сярод устаноў дашкольнай адукацыі раёна і з'яўляецца неаднаразовым прызёрам абласных конкурсаў. Многія перадавыя адукацыйныя і выхаваўчыя мадэлі і ідэі атрымлівалі першую прапіску менавіта тут, таму што калектыў Цэнтра заўсёды адрозніваўся сваёй ініцыятыўнасцю, крэатыўным падыходам, уменнем працаваць на перспектыву.

Летась калектыў дашкольнага цэнтра развіцця «Парастак» адзначыў свой 25-гадовы юбілей. Права, неяк незаўважна прайшло ўжо чвэрць стагоддзя з таго моманту, калі разам са здачай жылых дамоў для вайскоўцаў Пухавіцкага гарнізона быў адкрыты ў Новым Світанку і дзіцячы сад для малых з новага мікрараёна. Гэта быў цікавы, нетыповы, вельмі сучасны будынак. Але з сумнымі стэрыльна белымі сценамі і паўпустымі групамі, якія прынялі першых выхаванцаў саду. Цяпер, як дакладна прымеціў хтосьці з гасцей цэнтра, - гэта аўтарская ўстанова адукацыі, дзе кожная група мае свой твар.

Усе гэтыя гады кіравала працай дашкольнай установы адукацыі Таццяна Расціславаўна Шклярык, якой за шматгадовую працу ў сферы адукацыі напярэдадні 8-га сакавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў медаль Францыска Скарыны.

Калегі-педагогі і бацькі выхаванцаў цэнтра ведаюць: узнагарода гэтая - за адданасць прафесіі, за любоў да дзяцей, за жаданне зрабіць усё магчымае для стварэння ім не проста камфортных умоў, а ўнікальнага, цікавага, казачнага адукацыйнага асяроддзя…

- Для мяне гэтая ўзнагарода, безумоўна, асаблівая, - кажа Таццяна Расціславаўна. - Па-першае, таму, што яе ўручыў Прэзідэнт Беларусі. Па-другое, таму, што праца нашага калектыву не застаўся незаўважаным. Мы сапраўды ўсе гэтыя гады імкнуліся працаваць так, каб нашы выхаванцы не толькі з радасцю ішлі раніцай у дзіцячы сад, але і каб там яны развівалі свае здольнасці і таленты, ўмацоўвалі здароўе і набывалі неабходныя для дашкалят веды і навыкі.

Я ганаруся тым, што зроблена за 26 гадоў працы. Думаючы аб яе выніках, часам успамінаю, як мы рыхтавалі візітную картку дзіцячага саду для майго ўдзелу ў конкурсе «Кіраўнік года-2000». Мы тады дазволілі сабе памарыць аб садку будучыні, у якім будуць лётаць птушкі, вісець унікальныя дзіцячыя карціны, працаваць на выхаванне і адукацыю перадавыя камп'ютэрныя тэхналогіі. Такая карціна-мара атрымалася ... бо сёння многае стала рэальнасцю! Птушкі не лятаюць, але жывуць у зялёным кутку. На сценах вісяць сапраўды унікальныя работы нашых малых. І ўжо зараз мы марым аб набыцці інтэрактыўнай дошкі, працаваць з якой гатовыя ўсе нашы выхавальнікі…

Я ўпэўненая, што наш цэнтр сапраўды мае свой твар. Кожная група — адметная і назвай, і напрамкам работы з дзецьмі. Выхавальнікі нястомныя ў сваёй творчасці. Яны смела браліся і бяруцца за ўсё новае, сучаснае, імкнучыся ісці ў нагу з часам. Сёння, напрыклад, мы маем тры працуючых праекта па дэфекталогіі, па навучанні музыцы і сямейны тэатр. І праект музычнага кіраўніка Наталлі Лебедзь прэтэндуе на тое, каб стаць абласным праектам.

Ужо не першы год радуюць сваімі поспехамі нашы маленькія даследчыкі. Яны робяць свае першыя адкрыццi з дапамогай выхавальнікаў і бацькоў. Літаральна напярэдадні прыёму ў Прэзідэнта скарбонка ўзнагарод нашых выхаванцаў папоўнілася перамогай Светы Нікаленка ў абласным навукова-даследчым конкурсе для дашкольнікаў. Дзяўчынка пад кіраўніцтвам выхавальніка Ірыны Воўчанка высвятляла «Ці так просты просты лапух?»

... Напэўна, лапух не такi просты, раз за яго вывучэнне каштавала брацца. Не назавеш простым і любы рух наперад, таму што кожны першапраходзец працуе на будучыню. Але стаяць на месцы нельга, упэўнена Таццяна Расціславаўна. Яна да гэтага часу не знаёмая з паняццем прафесійнага выгарання, па-ранейшаму поўная ідэй і сіл, каб працаваць, увасабляючы планы ў жыццё. А сілы гэтыя чэрпаюцца ў выдатным калектыве, заслуга якога, па словах кіраўніка, у атрыманай ёю узнагародзе проста велізарная, бо адзін у полі — не воін…

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 840 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»