Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.03.2019

Стартавала Новая Ініцыятыва

Пухавіцкая першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям – інвалідам і маладым інвалідам» ГА «БелАДДІіМІ з 1 лютага пачала рэалізацыю мясцовай ініцыятывы Інклюзіўная «Скарбніца», якая рэалізуецца ў рамках праекта «Мастацтва за інклюзі. людзей з інваліднасцю» (Падаўжэнне: прасоўванне інтарэсаў людзей з інваліднасцю) , пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)

Асноўная ідэя ініцыятывы - стварэнне інклюзіўнай майстэрні «Скарбніца», дзе маладыя людзі з інваліднасцю, валанцёры (школьнікі), пажылыя людзі разам будуць вырабляць рэчы з другасных рэсурсаў (тканіны, трыкатажу і інш.) Маладыя людзі з інваліднасцю будуць навучаны швейнай справе, навучацца рамантаваць сваю вопратку, сфарміруюць швейныя навыкі, для пашырэння магчымасцяў працаўладкавання і самазанятасці. Гэта дазволіць ім атрымаць адчуванне ўласнай прадуктыўнасці. Важнай з'яўляецца частка з публічнымі дасугавымi мерапрыемствамi для ўсіх жадаючых: тут людзі з інваліднасцю і шырокая грамадскасць змогуць узаемадзейнічаць у нязмушанай абстаноўцы, вучачыся пры гэтым талерантнасці

Першае наша мерапрыемства – трэнінг «Я – валанцёр» прайшло 9 лютага на базе ДУА «Сярэдняя школа № 3».

Мэтай яго было развіццё лідэрскіх навыкаў моладзі, ўцягванне моладзі ў рашэнне праблем грамадства шляхам папулярызацыі валанцёрскага руху.

Удзельнікамі трэнінгу былі маладыя людзі з інваліднасцю, навучэнцы школы. У якасці трэнера выступала старшыня раённага валанцёрскага савета Хадыка Наталля Аляксандраўна. На трэнінгу выкарыстоўваліся розныя формы: ролевыя гульні, праца ў групах, абмеркаванне відэаматэрыялаў. Навучэнцы актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх ралевых гульнях. Гульні дапамаглі ім зразумець, што быць валанцёрам значыць мець актыўную жыццёвую пазіцыю, умець пераадольваць ўласныя бар'еры, браць ініцыятыву ў свае рукі.

Удзельнікі трэнінгу да канца мерапрыемства змаглі даць вызначэнне, што такое валанцёрства, лідэрства, апісаць адрозненні паміж лідэрствам і кіраўніцтвам, раскрыць становішча асноўных тэорый, мэтаў, стыляў валанцёрства і лідэрства, назваць бар'еры на шляху да валанцёрства і лідэрства ў ім, метады іх пераадолення.

Хлопцы атрымалі новыя веды, у іх з'явілася цікавасць і жаданне ўдзельнічаць у праекце.

Чытаць 683 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»