Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.03.2019

Нявыплата штрафу ДАІ мае свае наступствы

Ці заўсёды Вы своечасова плаціце штрафы? Большасць кіроўцаў, напрыклад, складаюць пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў бардачку машыны: не заплацілі адразу, а потым забыліся. Ды і штраф 0,5 базавай велічыні лічыцца такой дробяззю, што з-за гэтага шкада губляць час. Аднак нявыплата штрафу ДАІ мае свае наступствы.

Пасля таго як Вам вынеслі пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, Вам (фізічнай асобе) як правіла, даецца адзін месяц на яго добраахвотную выплату. У выпадку нявыплаты, дакументы паступаюць у органы прымусовага выканання па месцы жыхарства (рэгістрацыі). У судовага выканаўцы ёсць тры дні на ўзбуджэнне выканаўчай вытворчасці, прычым ён пісьмова Вас аб гэтым паведамляе, накіроўваючы пастанову аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці, часцей за ўсё заказным лістом з паведамленнем. Але закон прадугледжвае і больш прагрэсіўныя варыянты паведамлення.

Пасля таго як да судовага выканаўцы трапляюць дакументы аб нявыплаце вашага штрафу, ён пачынае дзейнічаць у рамках Закона «Аб выканаўчай вытворчасці №439-З» ад 24.10.2016 г. Гэта значыць, што згодна з арт. 60 перад судовым выканаўцам адкрываецца маса магчымасцяў зрабіць так, каб вы заплацілі штраф. На гэтай стадыі дзяржаве вы павінны цяпер яшчэ і 10% ад сумы штрафу - памер прымусовага збору. Напрыклад, штраф складаў 200 руб., але так як вы пратэрмінавалі выплату, з Вас павінны цяпер спагнаць 200 руб. штрафу плюс 20 руб – прымусовы збор. Разам: 220 руб.

У дачыненні да Вас і Вашай маёмасці судовым выканаўцам могуць быць прынятыя наступныя меры прымусовага выканання штрафаў:

- выклікаць Вас ці абвясціць у вышук. Часцяком даўжнік атрымлівае позву, у якой пазначана неабходнасць яўкі да судовага выканаўцы. Калі судовы выканаўца не зможа самастойна знайсці даўжніка, то яго могуць абвясціць у вышук.

- накласці арышт на вашы грошы. Судовы выканаўца можа спісаць грашовыя сродкі ў бясспрэчным парадку з рахунку даўжніка, калі такі маецца. Спагнанне запазычанасці па выканаўчаму дакументам можа быць звернута і на электронныя грошы даўжніка.

- арыштаваць (эвакуіраваць) Вашу машыну. Судовы выканаўца можа вынесці пастанову аб затрыманні, прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі) і змяшчэннi на ахоўную стаянку арыштаванага транспартнага сродку даўжніка.

- утрымаць грошы з вашай зарплаты. Па месцы працы накіроўваецца выканаўчы дакумент і прадпісанне, у якім указана сума і штомесячны памер утрыманняў, які па штрафах не можа перавышаць 50%.

- Вам адключыць інтэрнэт ці мабільную сувязь. А таксама, судовы выканаўца мае права спісаць грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на балансе, у кошт пагашэння запазычанасці.

- Вы можаце стаць невыязным. Даўжнік можа быць часова абмежаваны на выезд з Рэспублікі Беларусь згодна з вынесеным вызначэннем суда тэрмінам да 5 гадоў.

- Вас могуць часова абмежаваць у праве на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, маторнымі маламернымі судамі, магутнасць рухавіка якіх перавышае 3,7 кілавата (5 конскіх сіл), правы на паляванне згодна з вынесеным вызначэннем суда тэрмінам да 5 гадоў.

- арыштаваць Вашу маёмасць. Судовы выканаўца можа ў самы непадыходны час прыйсці па месцы вашага жыхарства і арыштаваць маёмасць, якая знаходзіцца ў кватэры, у межах сумы доўгу. Арыштаваная маёмасць будзе перададзеная на рэалізацыю, а сума, якая паступіла ад рэалізацыі маёмасці, пойдзе ў кошт выплаты вашага штрафу і прымусовага збору.

Напаследак хацелася б нагадаць яшчэ раз пра тое, што 31.01.2018 года ўступілі ў сілу змены ў КаАП і ПВКаАП Рэспублікі Беларусь: у выпадку, калі асоба выказвае жаданне весці адміністрацыйны працэс у спрошчаным парадку, г. зн. у парадку арт. 10.3 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь, то, згодна з ч. 1 арт. 15.3 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь штраф павінен быць выплачаны не пазней аднаго месяца з дня ўступлення ў законную сілу пастановы (штраф аплачваецца з дапамогай сістэмы «Разлік» АРІП). У выпадку нявыплаты штрафу ў тэрміны, устаноўленыя ч. 1 арт. 15.3 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь, ужыты памер штрафу павялічваецца на дзве базавыя велічыні, і можа быць спагнаны прымусова.

Паважаныя грамадзяне! Не забывайце аб своечасовай выплаце штрафаў, каб не трапіць у «чорны спіс». Парушаць і не плаціць - сабе даражэй.

АДАІ Пухавіцкага РАУС.

Чытаць 615 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»