Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.03.2019

Пухавіччане святкавалі Масленіцу

Масленіцу заўсёды праводзяць шумна і весела. Менавіта так у мінулую суботу праходзіла свята провадаў зімы і сустрэчы вясны ў гарадскім пасёлку Рудзенск. Святочныя забавы арганізавалі супрацоўнікі Дома культуры. Яны прапанавалі жыхарам Рудзенска пакружыцца ў веснавых карагодах, высветліць, хто найбольш спрытны і моцны. Пераможцы самых разнастайных конкурсаў у якасці прызоў атрымалі насценныя календары “Пухавіцкіх навін” і прадукцыю ААТ “Машхарчпрад”.

Асаблівую ўвагу прыцягвалі да сябе пудзілы, якіх зрабілі арганізацыі гарадскога пасёлка. Самае прывабнае атрымалася ў рудзенскіх камунальнікаў. Парадавалі ўдзельнікаў свята сваімі канцэртнымі нумарамі народны калектыў “Крынічанька” і вакальная група “Мелодыя”. На месцы правядзення свята быў арганізаваны гандаль.

* * *

Масленіца ў Сітніках заўсёды праходзіць весела, таму і сёлета шмат жыхароў сабралося на свята. Цэнтр аграгарадка нагадваў кірмаш: бліны, шашлыкі, юшка, гарбата. Над гэтымі кулінарнымі шэдэўрамі шчыравалі цэлымі сем’ямі: Людміле Варонінай дапамагалі сыны Валянцін, Аляксандр, дачка Насця. Людміле Шкатула — сястра Наталля і дачка Паліна. — Пры падрыхтоўцы Масленіцы мяне падтрымала ўся моладзь аграгарадка Сітнікі, — адзначае арганізатар свята, дырэктар Ананіцкага сельскага клуба Людміла Вароніна. — Моладзь мы зрабілі галоўнымі героямі фальклорнага абраду “Гуканне вясны”. Важна, каб наступныя пакаленні таксама ведалі традыцыі продкаў. Свае кандытарскія вырабы гасцям свята прапаноўвалі вучні Ананіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Мясцовыя майстры Міхаіл Мігуцкі і Анатоль Есіповіч арганізавалі выставу-продаж венікаў і вырабаў з нержавеючай сталі. Дапаўняла гандаль прадукцыя раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Нечаканым сюрпрызам для ўсіх стала з’яўленне на свяце работнікаў Пухавіцкага РАНС. Для дзяцей ратавальнікі падрыхтавалі паказальныя выступленні.

Наталля ВАСІЛЬЕВА. Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 599 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»