Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.03.2019

Лепшай арганізацыяй у сферы прадпрымальніцтва прызнана ТДА «Дысконтгрупп»

ТДА "Дысконтгрупп" - арганізацыя, створаная з мэтай падтрымаць прадпрымальнікаў, у якіх невялікі бізнэс. У любой, нават самай маленькай фірмы, ёсць свая ,бухгалтэрыя, вядзецца праца з кадрамі.

Але не ва ўсіх ёсць магчымасць трымаць у штаце спецыялістаў такога напрамку. Прасцей звярнуцца да тых, для каго аказанне паслуг бухгалтарскага ўліку і кансультаванне па пытаннях камерцыйнай дзейнасці з'яўляецца асноўным напрамкам працы. Як у ТДА "Дысконтгрупп".

Арганізацыя была створана ў 2007 годзе. Заснавальнікамі з'яўляюцца Ірына Карабліна і Марына Шапецька. З 2011 года ТДА "Дысконтгрупп" працуе як цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва.

- Сёння нашымі паслугамі на пастаяннай аснове карыстаецца 54 арганізацыі розных формаў уласнасці — распавяла дырэктар арганізацыі Ірына Карабліна. - Акрамя гэтага мы праводзім кансультацыі для індывідуальных прадпрымальнікаў па розных пытаннях, што тычацца камерцыйнай дзейнасці. За такімі паслугамі да нас звяртаецца каля 150 чалавек у год. Як цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, арганізуем семінары "круглыя сталы" па пытаннях дзеючага заканадаўства ў сферы бізнесу. У штаце ў нас дзевяць спецыялістаў, у ліку якіх бухгалтары, эканаміст па фінансавай працы, спецыяліст па кадрах. Кожны з іх можа даць грунтоўную кансультацыю па сваёй сферы дзейнасці. І кожны адказна ставіцца да сваёй працы, гарантуе яе якасць.

Па выніках працы ТДА "Дысконтгрупп" занесена на раённую Дошку гонару як лепшая арганізацыя ў сферы прадпрымальніцтва.

Чытаць 551 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»