Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.03.2019

У Мар'інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў абласны этап агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці

У Мар'інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў абласны этап агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійнай і дадатковага адукацыі.

Удзел у ім, акрамя гаспадароў, прынялі Капыльскі дзяржаўны каледж, Смалявіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ліцэй, Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка». На суд журы былі прадстаўлены работы тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці ў некалькіх намінацыях.

- Такі конкурс праводзіцца штогод і выклікае немалую цікавасць і навучэнцаў, і выкладчыкаў, - распавёў намеснік дырэктара каледжа па вытворчаму навучанню Міхаіл Прановіч. - Сёлета на ўнутраным этапе было прадстаўлена 43 працы ў сямі розных намінацыях. З іх 37 камісія адабрала для абласнога этапу.

Падчас прэзентацыі работы прадстаўлялі іх аўтары. Навучэнец каледжа Уладзімір Самахвал асвойвае прафесію энергетыка, і сярод яго распрацовак ёсць прыбор, які можна назваць мiнiяцюрнай аўтаномнай электрастанцыяй з сонечнай панэллю. Павел Маліноўскі распавёў, з чаго сканструяваў мініятурны музычны цэнтр і лабараторны блок харчавання. Педагог дадатковай адукацыі з Рудзенскага цэнтра «Вясёлка» Анжэла Вінаградава прадставіла свае дэкаратыўныя пано, выкананыя ў тэхніках «асамбляж» і «клеевая філігрань». А кіраўнік практыкі Віталь Жук з Капыльскага дзяржаўнага каледжа паказаў, як садовая лаўка можа лёгка ператварацца ў столік з лавачкамі, і наадварот.

Наталля ЯЗУБЧЫК.

Чытаць 534 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»