Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.02.2019

У школах Пухавіцкага раёна прайшла акцыя «Cябруем з законам»

У мэтах фарміравання ў падлеткаў усвядомленага і законапаслухмянага ладу жыцця, прывіцця ім духоўных і маральных каштоўнасцяў, у лютым праводзілася міжведамасная прафілактычная акцыя «Cябруем з законам!».

Супрацоўнікамі ІСН Пухавіцкага РАУС ва ўстановах адукацыі праведзены прафілактычныя гутаркі, семінары і «круглыя сталы» з навучэнцамі і іх бацькамі. Нямала пытанняў узнікла ў падлеткаў.

Дарослых цікавіла праблема бяспекі дзяцей у інтэрнэт-прасторы, адмоўнага ўплыву на іх сацыяльных сетак.

Адказваючы на гэтыя пытанні, я акцэнтавала ўвагу бацькоў на тым, што па інтэрнэце нельга мець зносіны з незнаёмымі людзьмі ў праграмах імгненнага абмену інфармацыяй; нельга раскрываць асабістую інфармацыю пра сябе альбо сваіх блізкіх; нельга выкладваць асабістыя фатаграфіі, якія могуць скампраметаваць падлетка. Бацькам варта часцей наведваць сацыяльныя старонкі сваіх дзяцей, стаць іх падпісантамі, сачыць за тым, з кім і як мае зносіны дзіця, цікавіцца ў яго ў асабістых гутарках, з кім ён падтрымлівае сяброўскія адносіны ў рэальным жыцці. З дапамогай агульнадаступных прыкладанняў можна ўсталяваць бацькоўскі кантроль, які дазволіць праглядаць усе кантакты і перапіску вашага дзіцяці. Старайцеся абмяжоўваць час знаходжання ў інтэрнэт-прасторы сваіх дзяцей.

Дзеці павінны адпачываць, але адпачываць правільна: займацца спортам, наведваць гурткі і секцыі па інтарэсах, праводзіць дастаткова часу на свежым паветры, развівацца ў нагу з часам. Але пры гэтым не ўжываць спіртныя напоі, выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных шляхоў, пры руху па праезнай частцы, мець пры сабе ў цёмны час сутак святлоадбівальны элемент, не спажываць тытунёвыя вырабы ў месцах, дзе гэта забаронена, не кантактаваць з незнаёмымі або малазнаёмымі староннімі людзьмі, своечасова вяртацца дадому.

Уся актуальная інфармацыя для бацькоў і дзяцей пастаянна размяшчаецца на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ад імя ІСН Пухавіцкага РАУС. Мы рады кожнаму падпісчыку.

Надзея Вайніцкая,

начальнік ІСН Пухавіцкага РАУС.

Чытаць 573 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»