Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.02.2019

Акцыя «Сябруем з законам» у бібліятэках

Працу па фарміраванні прававой культуры неабходна пачынаць з самых ранніх гадоў. Прававое выхаванне дзяцей і падлеткаў займае важнае месца ў сістэме ідэалагічна-выхаваўчай працы. Супрацоўнікі Мар'інагорскай гарадской бібліятэкі ў гэтым кірунку распрацоўваюць і праводзяць шэраг мерапрыемстваў: афармляюцца тэматычныя выставы, праводзяцца дні прававога выхавання, арганізоўваюцца інтэлектуальныя гульні і г. д.

Таксама бібліятэка прыняла ўдзел у ведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам». З выхаванцамі «SOS - Дзіцячая вёска» супрацоўнікі бібліятэкі правялі гульню «Наш свет і нашы правы». У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з паняццем, што такое правы чалавека, прынялі ўдзел у «мазгавым штурме», сталі ўдзельнікамі «ролевых сітуацый», што спрыяла больш глыбокаму разуменню пытання і суперажыванню удзельнікам.

Для навучэнцаў групы падоўжанага дня гімназіі, супрацоўнікі бібліятэкі ў рамках акцыі правялі школу бяспекі «Вузельчыкі на памяць, або правілы бяспекі на кожны дзень». Дзеці дапамагалі казачным героям выбрацца з бяды, у якую яны траплялі па сваім няведанні асноў бяспекі жыццядзейнасці. Воблачка Міллі зрабiла пажар у кватэры, гусак Шыпун пераходзіў дарогу ў неналежным месцы, а вожык Калючка атрымаў удары і меў патрэбу ў аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі быў арганізаваны марафон «Школа бяспекі - гэта школа жыцця!». Удзельнікамі марафону сталі як дарослыя чытачы, так і дзеці. У рамках марафону нашы чытачы атрымлівалі буклеты па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выставай «Хай наша жыццё будзе бяспечным!».

У чытальнай зале бібліятэкі для юных чытачоў прайшла творча-пазнавальная гульня «Дарога шчаслівага дзяцінства». Гульня была арганізавана па ўрыўках з кнігі Х. Тассiеса «Скрадзеныя імёны». Мэта гульні - развіваць здольнасць суперажываць людзям, абмяркоўваць пытанні дыскрымінацыі і разнастайнасці.

У рамках правядзення акцыі «Сябруем з законам» у Голацкай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава матэрыялаў «Зрабі правільны выбар» па здаровым ладзе жыцця. Для чытачоў прапанаваны матэрыял выставы «Чалавек і закон», дзе выкарыстоўваўся галіновы фонд юрыдычнай накіраванасці.

Таксама абноўлены банк чытачоў, якія стаяць на розных відах уліку, праведзена работа па актывізацыі дзяцей з прыцягненнем іх да чытання, наведвання не толькі школьнай, але і сельскай бібліятэкі. У выніку чытачамі сталі вучань 8 класа Дземеш Юрый і дашкольніца Доўгая Мілана, якія стаяць на ўліку СНС.

У Сусветны дзень спантаннага праяўлення дабрыні з непаўналетнімі чытачамі праведзена акцыя па распаўсюду ўлётак для пажылых, якія абслугоўваюцца на даму «Пажарная бяспека ў доме». Да Сусветнага дня сацыяльнай справядлівасці чытачам прапанаваны матэрыял дыспуту «Чалавек і соцыум». Удзельнічаць у дадзеным мерапрыемстве чытачы адмовіліся.

Увогуле з матэрыяламі акцыі «Сябруем з законам» азнаёміліся 150 чалавек. Кнігавыдача літаратуры па дадзенай тэматыцы 23 выданні.

Юныя чытачы Рудзенскай дзіцячай бібліятэкі ведаюць, як павінен сябе паводзіць чалавек у грамадстве, што такое закон і што яго трэба выконваць. Бібліятэкары задавалі розныя пытанні і разам знаходзілі адказы. Важна, не толькі самому выконваць закон, але і перашкаджаць яго парушэнню іншым чалавекам. Ад гэтага залежыць жыццё і бяспека людзей.

Правядзенне акцыі «Сябруем з законам» спрыяла далучэнню чытачоў да прававых ведаў, фарміравання прававой культуры, замацаванню разумення неабходнасці атрымання ведаў па заканадаўстве.

Чытаць 663 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»