Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.02.2019

У Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам-земляком

У рамках інфармацыйна—мастацкага праекта «Асоба і час» у Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, раённага аўтарскага аб’яднання і Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» Уладзімірам Рунцэвічам.

Сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Вучні Рудзенскай СШ, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, з цікавасцю слухалі змястоўнае выступленне паэта. Дарэчы, Уладзімір Міхайлавіч і ў штодзённым жыцці з самага дзяцінства размаўляе толькі на роднай беларускай мове.

Да гэтай даты ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Мова народа — яго святыня», на паліцах якой шмат цікавай літаратуры. Прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне «Размаўляем па-беларуску», дзе паказалі сваё веданне роднай мовы.

Алена РАДКЕВІЧ.

Чытаць 667 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»