Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.02.2019

Мар'іна Горка адсвяткавала Дзень абаронцаў Айчыны

Для Мар'інай Горкі, гісторыя якой непарыўна з гісторыяй воінскіх частак, Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — значнае свята. Сёлета ён выпаў на суботу, што стала добрай падставай для гараджан прыйсці на святочныя мерапрыемствы ў парк у Новай Зары. Арганізатары паклапаціліся пра ўсіх, каго не спалохаў ранішні мароз: гледачоў частавалі салдацкай кашай і гарачай гарбатай. У дадатак — станоўчыя эмоцыі, бо паглядзець было на што.

27-02-2019-47.jpg

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, старшыня райвыканкама Віктар Каляда, ганаровы салдат 6-й роты спецыяльнага прызначэння Генадзь Юшкевіч.

27-02-2019-48.jpg

Пачалося мерапрыемства з урачыстай часткі. Камандзір вайсковай часці 89417 Дзмітрый Кучук заахвоціў лепшых афіцэраў. Цырымонію ўзнагароджання правялі таксама старшыня райвыканкама Віктар Каляда і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч. Віктар Міхайлавіч у сваім выступе адзначыў значнасць свята, якое яшчэ раз дэманструе пераемнасць пакаленняў воінаў, гатовых у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы.

З эфектных выбухаў і залпавай стральбы пачалося першае паказальнае выступленне спецназа - дыверсійныя дзеянні ў тыле ворага. Умоўныя бандыты былі ліквідаваныя. Трэба адзначыць, што баявы эпізод атрымаўся вельмі каларытным і яркім. Гледачы быццам ўбачылі кадр з кінафільма.

27-02-2019-49.jpg

27-02-2019-50.jpg

Воіны-спецназаўцы прадэманстравалі навыкі рукапашнага бою, у чарговы раз здзівіўшы сваім майстэрствам. Затым увага гледачоў была прыкавана да старых казарм. Паводле легенды, будынак адной з іх захапілі тэрарысты. Іх патрабаванні - пяць мільёнаў еўра, верталёт з пілотам і вызваленне палонных. Тэрарысты захапілі закладнікаў, але дзякуючы альпінісцкім навыкам спецназаўцаў іх удалося выратаваць. У баявой аперацыі былі задзейнічаны два браневіка, карэта хуткай дапамогі і машына МНС. Выглядала ўсё вельмі рэалістычна.

Пасля баявых эпізодаў асабліва шматлюдна было каля намётаў, дзе частавалі салдацкай кашай і гарачай гарбатай.

- Прыемна, што арганізатары паклапаціліся пра гледачоў - адзначае жыхар Мар'інай Горкі Аляксандр Сачышын. - Я сам калісьці служыў у брыгадзе, мой зяць - афіцэр, таксама тут служыць. Радуе, што кожны раз спецназаўцы паказваюць нешта новае. Раней альпінісцкая падрыхтоўка так не практыкавалася. Цікава было назіраць за зладжанымі і сінхроннымі дзеяннямі вайскоўцаў.

27-02-2019-51.jpg

Сям'я Касабуцкіх на свята ў Мар'іну Горку прыехала з Мінска. Галава сям'і Павел да нядаўняга часу служыў у в/ч 89417. Калі даведаўся, што ў райцэнтры будзе святочная праграма, вырашыў прыехаць менавіта сюды.

27-02-2019-52.jpg

- З вашым горадам звязаны добрыя ўспаміны. У брыгадзе ў нас быў згуртаваны калектыў, многіх таварышаў сустрэў сёння - кажа Павел Касабуцкі. - У мяне падрастае сын. Хачу, каб ён ведаў як мага больш аб нашай арміі і таксама служыў у гэтай частцы.

27-02-2019-53.jpg

Усе, з кім давялося пагутарыць у суботу, адзначалі добрую арганізацыю свята. Для самых маленькіх пухаўчан працавалі атракцыёны. Тыя, хто старэй, аблюбавалі выставу ваеннай тэхнікі. Можна было не толькі сфатаграфавацца каля аўтамабіляў, але і пасядзець за рулём любой машыны.

Побач разгарнулася выстава ўзбраення. Аўтамат Калашнікава, снайперскія вінтоўкі, пісталеты і кулямёты, — усё гэта дазвалялі патрымаць у руках.

У парку было арганізавана некалькі інтэрактыўных зон. Гледачы актыўна падтрымлівалі каманды вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў традыцыйных «кірмашовых» забавах: біліся падушкамі, перацягвалі канат, беглі эстафету па трое ў адных лыжах. На сцэне ў гэты час працягваўся святочны канцэрт, недалёка працавалі гандлёвыя палаткі.

* * *

У гэты ж дзень адбылося традыцыйнае ўскладанне вянкоў і кветак да Мемарыяла воінам 8-й гвардзейскай танкавай дывізіі. Члены працоўных калектываў таксама ўсклалі кветкі да абеліска Славы ў гонар воінаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і помніка Любе Гайдучонак.

У разгар мерапрыемства мароз саступіў месца яркаму сонцу. Свята пад адкрытым небам атрымалася. А для многіх пухаўчан ён стаў падставай для выдатнага сямейнага выхаднога.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 711 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»