Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.02.2019

Уладальнікамі Супер-гран-пры I рэспубліканскага конкурсу «Дарога да мары» сталі пухаўчане

У Мінску прайшоў I рэспубліканскі конкурс «Дарога да мары». Ён сабраў 162 удзельнікі, якія выступалі ў чатырох намінацыях: «вакал», «інструментальная музыка», «харэаграфія» і «тэатр мод». У ліку ўдзельнікаў конкурсу былі і вучні Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў.

Вакальнае мастацтва на конкурсе прадстаўляў узорны хор «Мара» (кіраўнік Іна Собаль, канцэртмайстар Наталля Дзмітрук). Калектыў выканаў твор «Глорыя» з кароткай імшы Леа Дэліба і ў сваёй намінацыі заваяваў Гран-пры. Гэта стала падставай яшчэ раз падняцца на конкурсную сцэну, бо сярод уладальнікаў вышэйшай узнагароды ў розных намінацыях арганізатары конкурсу вырашылі разыграць Супер-гран-пры! У выніку яго ўладальнікам стаў узорны хор «Мара» Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў. Акрамя кубка, пераможцам уручылі яшчэ і грашовы прыз. Як прызналася кіраўніца калектыву Іна Собаль, такой узнагароды ў іх скарбонцы яшчэ не было!

Паспяховым стаў конкурс і для музыкантаў. Выхаванцы Наталлі Дзмітрук юныя піяністы Наталля Хомчык і Меланія Гархоцкая заваявалі дыпломы лаўрэатаў I і II ступені адпаведна. Вучань Наталлі Захарчук Сяргей Разанаў стаў лаўрэатам II ступені. Узнагароды такой жа годнасці атрымалі вучні Святланы Лось баяністы Раман Камароўскі і Ілля Журык.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 547 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»