Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.02.2019

Лёд на вадаёмах становіцца крохкiм

Паводле аператыўных звестак АСВОДА, з пачатку студзеня па 10 лютага бягучага года ў рэспубліцы патанулі 5 чалавек. З іх трое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Выратаваць атрымалася 7 чалавек.

- У цяперашні час самую вялікую заклапочанасць выклікаюць аматары падлёднай лоўлі рыбы - кажа старшыня раённай арганізацыі АСВОД Уладзімір Асіпенак. - Жаданне правесці час у лункі і злавіць рыбу любой цаной бывае мацней здаровага сэнсу. Сёлета цёплы люты, і лёд на вадаёмах хутка губляе сваю трываласць. Устаноўлена, што пры тэмпературы паветра роўнай 0 градусаў, якая захоўваецца на працягу трох дзён, трываласць лёду змяншаецца прыкладна на 25 адсоткаў. Гэта значыць, што з кожным днём падледная рыбалка становіцца ўсё больш рызыкоўным спосабам правядзення вольнага часу. І ёсць неабходнасць нагадаць асноўныя правілы бяспекі.

Кожнаму рыбаку, які збіраецца выйсці на лёд, яшчэ з берага варта намеціць свой маршрут і вызначыць трываласць лёду. Гэта можна зрабіць візуальна: лёд празрысты блакітнага, зялёнага адцення — трывалы, а трываласць лёду белага колеру ў два разы менш. Лёд, які мае адценні шэрага, матава-белага або жоўтага колеру, з'яўляецца найбольш ненадзейным і можа абрынуцца без папераджальнага патрэсквання. Праверыць трываласць лёду можна пастукваючы палкай: калі пры ўдары пачынае праступаць вада, значыць, лёд нетрывалы, і выходзіць на яго нельга. Катэгарычна забараняецца правяраць трываласць лёду ўдарамі нагі. У выпадку з'яўлення тыповых прыкмет нетрываласці лёду (трэск, прагінанне, вада на паверхні лёду) неабходна неадкладна вярнуцца на бераг, пры гэтым ісці, шырока расстаўляючы ногі і не адрываючы іх ад паверхні лёду, а ў крайнім выпадку — паўзці.

На тонкім лёдзе рыбакам не рэкамендуецца збірацца групамі. І ні ў якім разе не выходзіць на лёд у стане алкагольнага ап'янення! Лункі неабходна свідраваць не бліжэй 5-6 метраў адзін ад аднаго.

Таму, хто ўсё ж праваліўся ў палонку, галоўны савет - не панікаваць. Трэба як мага хутчэй заняць гарызантальнае становішча, адкінуўшы ў бок усё, што было ў руках. Паспрабаваць легчы ўсім целам на лёд і адразу адкаціцца ў бок. На гэта ёсць долі секунды, і іх трэба абавязкова выкарыстоўваць. Гэта шанец на выратаванне!

Выбраўшыся з вады на лёд, не трэба спяшацца ўставаць на ногі — можна праваліцца зноў. Варта адпаўзці, шырока раскінуць рукі і ногі, або адкаціцца як мага далей ад палонкі. І паўзком дабрацца да берага.

Калі на вашых вачах чалавек праваліўся пад лёд, паспяшайцеся даць яму ведаць, што ідзяце на дапамогу. Набліжацца да пацярпелага трэба толькі паўзком, шырока раскінуўшы рукі. За 3-4 метра да пралому кінуць яму тое, што знойдзецца пад рукой: вяроўку, звязаныя разам шалік і рэмень, падаць дошку, шост. Асцярожна выцягнуць пацярпелага на лёд, і разам паўзком выбірацца з небяспечнай зоны ў той бок, адкуль прыйшлі.

Выходзячы на лёд, лішні раз падумайце, ці варта рызыкаваць жыццём і здароўем дзеля задавальнення.

Уладзімір АСІПЕНАК,

старшыня раённай арганізацыі АСВОД.

Чытаць 690 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»