Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.02.2019

У Пухавіцкім раёне прыступілі да рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Інклюзіўная скарбніца»

Пухавіцкая першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» у лютым пачала рэалізацыю мясцовай ініцыятывы «Інклюзіўная скарбніца» ў рамках праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю» (падаўжэнне: прасоўванне інтарэсаў людзей з інваліднасцю) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Асноўная ідэя ініцыятывы - стварэнне інклюзіўнай майстэрні «Скарбніца», дзе маладыя людзі з інваліднасцю, валанцёры (школьнікі), пажылыя людзі разам будуць вырабляць рэчы з другасных рэсурсаў. Маладыя людзі з інваліднасцю будуць навучаны швейнай справе, навучацца рамантаваць сваю вопратку, сфарміруюць швейныя навыкі для пашырэння магчымасцяў працаўладкавання і самазанятасці. Важнай з'яўляецца частка з публічнымі дасуговымі мерапрыемствамі для ўсіх жадаючых, дзе ўдзельнікі праекта змогуць узаемадзейнічаць у нязмушанай абстаноўцы, вучачыся пры гэтым талерантнасці.

Першае мерапрыемства ў рамках ініцыятывы - трэнінг «Я - валанцёр» - прайшло нядаўна на базе сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка. Мэтай яго было развіццё лідэрскіх навыкаў ва ўдзельнікаў трэнінгу, якімі сталі маладыя людзі з інваліднасцю, навучэнцы школы, уцягванне іх у вырашэнне праблем грамадства шляхам папулярызацыі валанцёрскага руху. У якасці трэнера выступіла старшыня раённага валанцёрскага савета Наталля Хадыка.

На трэнінгу выкарыстоўваліся розныя формы: ролевыя гульні, праца ў групах, абмеркаванне відэаматэрыялаў. У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі змаглі даць вызначэнне, што такое валанцёрства, лідэрства, апісаць адрозненні паміж лідэрствам і кіраўніцтвам, раскрыць палажэнні асноўных тэорый, мэтаў, стыляў валанцёрства і лідэрства, назваць бар'еры на шляху да валанцёрства і лідэрства ў ім, метады іх пераадолення.

Хлопцы атрымалі новыя веды, у іх з'явілася цікавасць і жаданне ўдзельнічаць у праекце.

Людміла РЫЧКОВА,

старшыня РА ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Чытаць 534 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»