Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.02.2019

Жывёлаводы МТФ “Харавічы” СУП “Дукора-Агра” атрымалі падзякі

Прыезд старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людмілы Ленкавец на МТФ “Харавічы” СУП “Дукора-Агра” для калекты ву фермы быў нечаканым. Нагода візіту прыемная — рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”.

Людміла Ленкавец традыцыйна пачала сустрэчу са слоў падзякі жывёлаводам за іх нялёгкую працу. Пагалоўе на ферме ў Харавічах складае 1200 жывёл, дойны статак — 360 кароў. Зразумела, што клопатаў у калектыву жывёлаводаў хапае заўсёды.

— Тэхналогіі ў жывёлагадоўлі ідуць наперад, але наша справа па-ранейшаму патрабуе самааддачы. Без працавітых рук нікуды, — гаворыць загадчыца фермы Марыя Федарынчык, якая нязменна працуе ў гаспадарцы ўжо 35 гадоў.

Вялікі вопыт работы ў жывёлагадоўлі мае і памочнік загадчыцы Валянціна Чыкун. На гэтай рабоце жанчына першы год. Тры дзясяткі гадоў Валянціна Мікалаеўна працавала аператарам машыннага даення на МТФ “Красніца”. На ферму прыйшла па прыкладзе бацькоў. Як і маці, пастаянна была ў перадавіках.

Да сваіх шматлікіх узнагарод Марыя Федарынчык і Валянціна Чыкун дадалі падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Для жывёлавода Таццяны Шамко ўдзел у акцыі стаў нечаканай падзеяй.

— Звычайна ўзнагароды атрымлівае муж, — з усмешкай гаворыць Таццяна Пятроўна. — Прыемна, што заўважылі і маю працу.

Сямейны падрад Таццяны і Уладзіміра Шамко ў гаспадарцы ведаюць многія. Яго часта ставяць ў прыклад моладзі. Таццяна і Уладзімір даглядаюць 275 галоў. З самай раніцы ў жывёлаводаў кіпіць работа. Трэба пачысціць кармушкі, прыбраць памяшканне, падаслаць жывёле.

— Праца ў нас няпростая, патрабуе шмат фізічнай сілы. Я на ферме практычна ўсё жыццё. Ужо магла б пайсці на заслужаны адпачынак, але дома сядзець не хачу. Рух — гэта жыццё, — працягвае Таццяна Шамко. — Наша з мужам галоўнае натхненне — чатыры дачкі і дзевяць унукаў.

У Юліі Страх у дзень нашага прыезду быў выхадны, таму сустрэліся не на ферме, а каля канторы. За добрасумленныя адносіны да справы аператар машыннага даення не ўпершыню атрымлівае падарункі падчас акцыі “Наш жывёлавод”. Юлія Аляксандраўна адна з самых маладых на ферме, але ўжо мае сямнаццацігадовы вопыт работы ў жывёлагадоўлі. На ферму прыйшла адразу пасля школы, дагэтуль дапамагала маці на МТФ “Красніца”.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 760 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»