Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.02.2019

Дзень абаронцаў Айчыны ў Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы

Суботні дзень 23 лютага ў Рудзенскай бібліятэцы пачаўся з дэманстрацыі відэафільмаў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны.

Пад папулярную песню «Iдзе салдат па горадзе!» работнікі бібліятэкі віталі чытачоў-мужчын, якія з задавальненнем успаміналі моманты свайго салдацкага жыцця, пазіравалі перад фота-аб'ектывам. І яшчэ больш прыемна было даведацца, што гэты дзень адзначаюць і жанчыны-чытачкі, якія ў свой час былі ў шэрагах савецкай арміі. Святлана Трапкова 14 гадоў праслужыла ў Беларускім Штабе грамадзянскай абароны тэлефаністкай. Успамінала, якія напружаныя ў працы дні былі ў 1986 годзе ў сувязі з чарнобыльскімі падзеямі. Анатоль Скавыш служыў ва Уральскай вайсковай акрузе, атрымаў вайсковую спецыяльнасць танкіста і дэмабілізаваўся са службы ў званні старшыны, што было рэдкасцю - у асноўным гэта званне прысвойвалі тым, хто заставаўся на звыштэрміновую службу.

Віктар Панчанка ўспомніў сваю службу на палігоне Капусцін Яр у Астраханскай вобласці, даслужыўся да звання сяржанта. А Сяргей Скавыш памятае сваю службу па начных дазорах, трывогах і цікавай вучобе. Ён служыў на мяжы і за высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы з гонарам насіў пагоны старэйшага сяржанта.

У кожнага з іх багатая воінская біяграфія, а фота ў дэмбельскіх альбомах захоўваюць памятныя падзеі тых гадоў. Пажадаем мужчынам, каб больш не было нагоды браць у рукі зброю.

Е. Радкевіч, загадчыца бібліятэкай

Чытаць 677 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»