Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.02.2019

Дружыннік - галоўны памочнік міліцыі!

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26.06.2003 года № 214-3 «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» і ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў ад 09.10.2003 г. № 1286, рашэнняў Мінскага аблвыканкама на тэрыторыі, якая абслугоўваецца Пухавіцкім РАУС, зарэгістравана 15 добраахвотных дружын колькасцю 175 чалавек, з іх у сельскай мясцовасці – 14 (148 чалавек), а таксама 1 МААП (14 чалавек).

У 2018 годзе з удзелам членаў добраахвотных дружын выяўлена 42 правапарушэнні, з іх 4 па арт 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), 37 па арт. 17.3 КоАП РБ (распіванне алкагольных , слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення, 1 па арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (пераход дарогі ў неўсталяваным месцы).

25-02-2019-12.jpg

На дзяжурстве — дружыннікі (работнікі ААТ Пухавічынафтапрадукт) Дзмітрый Аляксандравіч Шывякоў (справа) і Вадзім Іванавіч Вяроўчык (злева) са старэйшым інспектарам ААПП Пухавіцкага РАУС капітанам міліцыі Каралём Андрэем Уладзіміравічам і міліцыянерам-кіроўцам 1-га аддзялення ППСМ прапаршчыкам міліцыі Румянцавым Аляксеем Уладзіміравічам

Асноўнымі функцыямі добраахвотнай дружыны з'яўляецца ўдзел у:

- ахове грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці;

- дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў;

- забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;

- ахове грамадскага парадку ў выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый;

- забеспячэнні пажарнай бяспекі, ахове навакольнага асяроддзя;

- навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і забеспячэння бяспекі жылля, а таксама ў навучанні прыёмам самаабароны.

25-02-2019-13.jpg

Супрацоўнікі міліцыі і члены добраахвотнай дружыны праводзяць прафілактычную гутарку з грамадзянамі аб мерах асабістай і маёмаснай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту

Дружыннік пры выкананні функцый па ўдзеле ў ахове правапарадку мае права:

- патрабаваць ад грамадзян выканання правапарадку, спынення правапарушэнняў альбо дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню ім функцый члена добраахвотнай дружыны;

- ажыццяўляць дзеянні па спыненню правапарушэнняў, затрыманню і перадачы ў праваахоўныя органы асоб, якія ўчынілі правапарушэнні;

- пры спыненні правапарушэнняў адбіраць ва ўстаноўленым парадку ў правапарушальнікаў у адсутнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ваеннаслужачых органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь прылады здзяйснення правапарушэнняў ці іншыя прадметы, пакіданне якіх у правапарушальніка можа пагражаць асабістай бяспецы члена добраахвотнай дружыны або іншых асоб з наступнай неадкладнай перадачай такіх прадметаў супрацоўнікам праваахоўных органаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, вайскоўцам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь;

- уваходзіць у клубы, кінатэатры, стадыены, іншыя грамадскія месцы і памяшканні са згоды ўладальніка або ўпаўнаважанай ім асобы для пераследу хаваючыхся правапарушальнікаў або спынення правапарушэнняў;

- удзельнічаць у ажыццяўленні ачаплення (блакавання) участкаў мясцовасці, прапускнога рэжыму пры дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый, пры спыненні групавых парушэнняў правапарадку, правядзенні масавых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове і абароне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый па рашэнні ўпаўнаважаных службовых асоб рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання;

- прымяняць да правапарушальнікаў фізічную сілу ў выпадках і межах, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку».

Чытаць 722 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»